Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

та́лі

(гал. talie)

сістэма блокаў для падымання грузаў на судне.

та́лій

(н.-лац. thallium, ад гр. thallos = парастак)

хімічны элемент, мяккі і легкаплаўкі метал блакітна-шэрага колеру.

таліпо́трыкс

(н.-лац. tolypothrix)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. сцытанемавых, якая пашырана ў прэсных водах, на мокрых скалах, вышэйшых раслінах, ракавінах малюскаў, у глебе.

талісма́н

(фр. talisman, ад ар. tilsamân)

прадмет, які, на думку забабонных людзей, аберагае яго ўладальніка ад няшчасця (параўн. таксама амулет).

та́лія

(іт. taglia)

найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і клубамі.

талму́д

(ст.-яўр. talmûd = навука)

збор рэлігійных, бытавых, прававых прадпісанняў іудаізму, заснаваны на схаластычным тлумачэнні кніг Старога запавету.

талмуды́зм

(ад талмуд)

1) іўдзейская казуістыка, якая выводзіць розныя палажэнні з вершаў Пяцікніжжа; схаластычныя разважанні;

2) веды, набытыя шляхам начотніцтва, механічнага засваення прачытанага.

талмуды́ст

(ад талмудызм)

1) паслядоўнік і тлумачальнік талмуду;

2) перан. начотчык, схаласт.

тало́м

(ад гр. thallos = зялёная галінка)

цела ніжэйшых раслін (водарасцяў, грыбоў, лішайнікаў, некаторых імхоў), не расчлененае на сцябло і ліста.

тало́н

(фр. talon, ад лац. talus = пята)

1) кантрольны лісток, які дае права атрымаць што-н., карыстацца чым-н.;

2) частка дакумента, якая аддзяляецца ад яго.