Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Éigelb n -(e)s, -e і з ліч. - гл. Eidotter

éigen

1) свой, ула́сны, уласці́вы;

das ist mein ~ гэ́та мая́ ўласнасць;

etw. zu ~ háben вало́даць чым-н.

2) своеасаблі́вы, дзі́ўны, асаблі́вы;

sich (D) etw. zu ~ máchen прысво́іць сабе́ што-н.;

auf ~e Faust на сваю́ ры́зыку;

auf ~e Réchnung на свой кошт;

es ist mir ~ zumúte [zu Múte] мне не па сабе́

Éigenart f -, -en своеасаблі́васць, арыгіна́льнасць

éigenartig a своеасаблі́вы, асаблі́вы, самабы́тны

Éigenbericht m -s, -e паведамле́нне ўла́снага карэспандэ́нта

Éigenbrötler m -s, - дзіва́к, арыгіна́льная асо́ба

Éigendünkel m -s ганарлі́васць, зазна́йства

Éigengewicht n -s, -e

1) чы́стая вага́

2) фіз. удзе́льная вага́

éigenhändig

1. a уласнару́чны

2. adv уласнару́чна, ула́снымі [сваі́мі] рука́мі

Éigenheim n -s, -e дом (на адну сям’ю), асабня́к, катэ́дж