Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Gípfeltreffen n -s, - сустрэ́ча на вышэ́йшым узро́ўні

Gips m -es, -e гіпс

Giráffe f -, -n заал. жыра́фа

Girl [gø:rl] n -s, -s

1) дзяўчы́на

2) танцо́ўшчыца (у кардэбалеце, вар’етэ)

Girlánde f -n, -n гірля́нда

Gíro ['ʒi:-] n -s, -s камерц. жыро́, перада́тачны на́дпіс (на вэксалі)

gírren vi буркава́ць, варкава́ць

gíschen vi пе́ніцца, шыпе́ць

Gischt m -(e)s, -e (бурлі́вая) пе́на; пы́рскі (хваляў)

Gitárre f -, -n гіта́ра;

~ spíelen (і)гра́ць на гіта́ры