Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Sálmi¦akgeist m -es нашаты́рны спірт

Salmonéllen pl мед. сальмане́лы

salomónisch a:

ein ~es Úrteil саламо́нава рашэ́нне

Salon [sa'lɔ˜:] і [sa'lɔŋ] m -s, -s сало́н (у розн. знач.)

salonfähig [sa'lɔ˜:-] a све́цкі, прысто́йны

salópp a

1) неаха́йны; грубава́ты

2) лінгв. фамілья́рны, фамілья́рна-размо́ўны

Salpéter m -s сале́тра

Salpétersäure f - азо́тная кіслата́

Sálto m -s, -s і -ti спарт. са́льта

~ mortále m -, - і Sálti mortáli

1) са́льта-марта́ле (акрабатычны скачок)

2) перан. рызыко́ўны крок [вы́нік]

Salút m -s, -e салю́т, прывіта́нне;

éinen ~ zu j-s Éhren schíeßen* зрабі́ць салю́т у го́нар каго́-н.