Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

vórbringen*

1) выка́зваць [гавары́ць, каза́ць] (пратэст, скаргу);

Entschúldigungen ~ прыно́сіць прабачэ́нні

2) вы́маніць (каго-н. адкуль-н.)

vórbuchen vt папярэ́дне [за́гадзя] зарэгістрава́ць, забрані́раваць

Vórbuchung f -, -en папярэ́дняя рэгістра́цыя, бро́ня

Vórbühne f -, -n тэатр. авансцэ́на

Vórdach n -(e)s, -dächer паве́ць

vórdatieren vt датава́ць за́днім чысло́м

vordém adv уст. даўне́й, ране́й, (най)пе́рш

vórder a (ужываецца толькі ў поўных формах)

1) пярэ́дні, які́ знахо́дзіцца спе́раду; перадавы́ (напр., пра акоп);

die ~en Zähne пярэ́днія зу́бы;

er steht in ~er Líni¦e ён стаі́ць у пе́ршых рада́х

Vórderachse f -, -en тэх. пярэ́дняя вось, пярэ́дні мост

Vórderansicht f -, -en фаса́д, від спе́раду