Со́да ‘агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), со́днікі ‘млінцы на содзе’ (КЭС). З рус. со́да або польск. soda ‘тс’ з новалац. soda (гл. Фасмер, 3, 706; Праабражэнскі, 2, 349; Варш. сл., 6, 259) у заходнееўрапейскіх мовах: параўн. н.-ням. Sode, франц. saude, іт., ісп. soda ‘сода’.
Со́дні ‘суткі, доба, пара’ (дзісн., Ласт.). Параўн. рус. со́денный ‘тое, што адбылося ў нашы дні, сучасны нам’. З прыст. со‑ і дзень у мн. л.
Со́духі ‘канцы, смерць’ (ТС), салдухі ‘тс’ (Ліцв.). Гл. садухі.