Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Смігану́ць ‘пакурыць’ (Жд. 2), смы́гнуць ‘зрабіць зацяжку (пры курэнні)’ (Яўс.). З польск. śmignąć ‘хвоснуць, сцебануць, стрэльнуць’, роднаснае śmagać ‘сцябаць’ < smaga (Брукнер, 533; 502), гл. смага. Нельга выключыць гукапераймальнае паходжанне (параўн. цмыг!, гл. цмыгаць), што з улікам лінгвагеаграфіі здаецца больш прымальным. Параўн. смыжыць (гл.).

Смідзін (смиди́н) ‘куст чырвоных ягад’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (гам жа, 25), заходнепалескі рэгіяналізм. Няясна; магчыма звязана з укр. дыял. смідь ‘мох’, смідова́тий ‘прарослы мохам’, для якога ЕСУМ (5, 322) мяркуе пра сувязь з ст.-польск. śmiady ‘цёмны, смуглы’, гл. смядзіць.

Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ. smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ. keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.

Смі́рны ‘ціхі, маўклівы, рахманы’ (Некр. і Байк., Жд. 3), смір (сміръ) ‘цішыня, спакой’ (Нас.), сміры́цца ‘памірыцца’ (мін., Сл. ПЗБ), смі́рна ‘навыцяжку, не варушачыся і не размаўляючы (пра стойку пры камандзе)’ (ТСБМ), ‘сціпла, нясмела, скромна’ (Бяльк.), смірне́ць ‘станавіцца ціхім’ (Нас.), Вытворныя ад мір ‘цішыня, спакой’ (Праабражэнскі, 2, 336; Махэк₂, 364). Аналагічныя дэрываты і ў іншых славянскіх мовах: рус. сми́рный, сми́рно!, укр. сми́рный, смирни́ты, чэш. smírny, (u)smířiti, серб.-харв. сме̑ран ‘скромны, рахманы, мірны’, балг. сми́рен ‘уціхаміраны’, сми́ря ‘супакоіць, уціхамірыць’, макед. смирен ‘спакойны, ціхі, рахманы’, смири ‘супакоіць, прымірыць’, ст.-слав. съмѣрѥнъ (съмѣрьнъ) ‘уціхаміраны, пакорны, прыніжаны’. Дапускаецца змяшэнне вытворных ад *mirъ і *měra ў познепраславянскі перыяд (ЕСУМ, 5, 322).