Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ. smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ. keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)