◎ Кіш ’пагрозны крык на курэй’ (Дразд ). Гукапераймальнае.
◎ Кішатня́ ’мноства’ (Мат. Гом.). Да кішэць (гл.). Кішаг‑ ня < кішат < кішэць (апошняе як топат < топаць).
Кі́шка 1 ’частка стрававальнага апарата’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Бяльк., Яруш.). Укр. кишка, рус. кишка ’тс’, балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў пры прадзенні’, польск. kiszka ’кішка’, чэш. kyška ’тс’, палаб. tʼai̯sə (< *kyša) ’нырка’. Надзейнай этымалогіі не існуе. Ст.-інд. kósthaḥ ’вантробы’ не мае словаўтваральнага тлумачэння (ад і.-е. *(s)keu̯‑ ’пакрываць’). Гл. Бернекер, 679; Покарны, 951–953. Да іншага індаеўрапейскага архетыпа ўзводзіць прасл. kyšьka Янзен (ZfSIPh, 15, 49–60): і.-е. *keu̯ *kū‑s ’выпукласць’. Нельга лічыць таксама надзейным супастаўленне з прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць) (Брукнер, 231). Існуе магчымасць больш простай версіі. Балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў’, бясспрэчна, да киша ’слота, хлюпа’ (серб.-харв. кѝшати ’мачыць, размочваць’). Параўн. польск. kiszka ’кіслае малако’, чэш. kyška ’тс’. Гэта, магчыма, значыць, што старажытны чалавек меў некаторае ўяўленне пра наяўнасць брадзільных працэсаў у кішэчніку (параўн. Янзен, 59–60).
Кі́шка 2 ’хамуціна’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). Параўн. кічка 1 (гл.).
◎ Кішка́р ’прагны, ненаедны чалавек, жывёла’ (Жыв. сл.). Гл. кішках.
Кішкі́ ’мясістая сярэдзіна гарбуза, дзе знаходзіцца насенне’ (Жыв. сл., Нар. словатв., З нар. сл.). Да кішка 1 (гл.).
Кішку́н 1 ’нутрэц’ (Мат. Гом.). Гл. кішка 1.
Кішку́н 2 ’прагны, ненаедны чалавек’ (Жыв. сл.). Гл. кішкар.
Кішма — у выразе кішма кішэць (ТСБМ, Нас., ТС, Янк. БП). Гл. кішэць.
◎ Кішо́к ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ (Кіс.). Іншая сінанімічная назва лазаніцы звычайнай дрывотнік гаворыць на карысць сувязі кішок з кішка. Словаўтваральную мадэль для назваў лекавых раслін на -oft тыпу любі‑ сток (Сцяцко, Лфікс. паз., 168).
◎ Кішо́нка ’бакавая кішэня’ (Мас.), ’маленькая сумачка для захавання грошай’ (Касп.). Гл. кішэнь©.
◎ Кішчы́ны ’адходы пасля выціскання соку з чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’мякаць гарбуза’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кішкі. Нягледзячы на семантычную тоеснасць кішкі і кішчыныß словаўтваральная мадэль сведчыць аб аддзеяслоўным паходжанні разглядаемай лексемы ад кішчыць з незасведчаным зна чэннем ’выціскаць сок’ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 43–44).