Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Кіў 1. Гукапераймальнае. Курыны гук (ЭШ, рук.). Параўн. укр. ків ’крык свінні’, ківикати ’кігікаць (пра чайку)’ (ЕСУМ, 2, 442). Гл. кігікаць.

Кіў 2 ’ківок’ (ТСБМ, Нар. лекс.), ’рух рукі ці воч’ (Бяльк., Ян.). Гл. ківаць.

Кіў-кіў ’ківаць’ (Нік. Напаў.). Рэдуплікацыя да аднаразовага кіў 2.