Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кісаліха ’вясёлка’ (ДАБМ). Магчыма, да кіснуць (гл.). Параўн. серб.-харв. киша ’дождж’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфіксаў -аль, ‑іха: ‑кісаць > *кісальЖісаяіха (Сцяцко, Афікс. наз., 25–26, 187–188).

Кісе́йка ’паркалёвая хустка’ (Ян.), ’паркаль’ (Бяльк.). Гл. кісяя.

Кісе́ль ’кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах., Кліх, Вешт., Нар. сл., Сержп. Пр., Яшк., Яруш.). Гл. кіслы, кіснуць. Укр. кисіль, рус. кисель ’тс’. Суфіксацыя на ‑ель (як у качэль ад качаць) да ‑кісацьраскісаць). Заходнеславянскія формы і ў першую чаргу польскія ўсходнеславянскага паходжання (Слаўскі, 2, 173).

Кісет ’капшук’ (ТСБМ, Касп., Мядзв., Гарэц., Бяльк.). Укр. кисет < рус. кисет ’тс’. Рус. кисет створана на аснове киса, але словаўтварэнне незразумелае (Шанскі, 2, 8, 136; ЕСУМ, 2, 437).

Кісе́та ’капшук’ (Нік. Очерки). Параўн. кісет (гл.).

Кісе́тніца ’табакерка’ (Яўс.). Гл. кісет.

Кісія́ ’паркаль’ (Бяльк.). Гл. кісяя.

Кі́ска1 ’ласкальная назва кошкі’ (ТСБМ, Др.-Падб.). Да падзыву кошак кіс‑кіс.

Кі́ска2 ’кутас’ (Мат. Гом.). Ад кістка1 (гл.).

Кіслагу́бяц ’губасты’ (Сл. паўн.-зах.). Першая частка складанага слова узыходзіць да першаснай семантыкі дзеяслова кіснуцьі (гл.) ’мокнуць’.

Кіслата́ ’хімічныя злучэнні, звычайна кіслыя на смак’ (ТСБМ), ’заквасак’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіслы.