Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Каланты́р1, кыланты́р ’пост, пікет, варта’ (Бяльк.). Фармальнае супадзенне з калантырыцца ’валаводзіцца’ дазваляе меркаваць аб магчымасці ўтварэння прамежкавых семем, аб значэнні якіх можна здагадвацца паводле полац. калантыр, калантырыць ’праводзіць час без сур’ёзных заняткаў’, адкуль, магчыма, ’збор людзей, не занятых справай і да т. п.’ Гэта, аднак, вельмі няпэўна па семантыцы, ілюстрацыя ў слоўніку пацвярджае дакладнасць дэфініцыі («Сылдаты йшлі і на кылантыр нямецкі пупалі», с. 241). Можна дапусціць магчымую сувязь з каланча ’вартавая вышка’, мяркуючы аб замене суфіксацыі. Верагоднасць такой замены давесці цяжка, семантыка слова таксама няпэўная. Фармальнае падабенства ст.-рус. калантарь, колонтарь ’кальчуга’ відавочнае, аднак семантыку двух лексем параўнаць нельга. Адзначым, што ‑н‑ у разглядаемым слове можа быць другасным (экспрэсіўны інфікс), што дазваляе фармальна параўнаць бел. слова з рус. колотыр, колотырь, але значэнне рус. слоў (’ілгун, праныра і да т. п.’) зусім іншае. Магчыма, сапсаванае карантин (Краўчук, вусн. паведамл.).

Каланты́р2 ’папрашайка’ (Мат. Маг., Нас.), колонтырка, колонтырник, колонтырнык (Нас.). Рус. кур., новааск. калантырь, аднак значэнне яго невядомае (СРНГ, 12, 335). Сухамлін (Совещание по ОЛА, 1975, 173) мяркуе аб матэрыяльным падабенстве бел. калантырка, рус. колотырка, укр. колотуха ’дакучлівая жанчына’. У рус. мове колотырь, колотыра, колотырник і да т. п. лексемы ў розных значэннях адзначаны на рознай тэрыторыі, у тым ліку і на пагранічнай да беларускай. Рус. слова лічыцца вытворным ад колотить (Праабражэнскі, 1, 337–338), што на першы погляд выклікае пярэчанні паводле семантычнага крытэрыю. Параўн., аднак, рус. колотить ’плявузгаць, пляткарыць, таргавацца, набываць з цяжкасцю’, колотиться ’прасіць; пабірацца; жабраваць; жыць у галечы; бадзяцца без справы; пляткарыць’: «Матрена все колотится, прямая колотуха» (СРНГ, 14, 184). Суфіксацыя ў разглядаем слове, відаць, экспрэсіўная, што датычыць спосабу ўтварэння, то, магчыма, спачатку быў утвораны экспрэсіўны дзеяслоў: колотить, колотырить. Бел. слова ў любым выпадку ўтворана даўно (фанетычны крытэрый), але статус яго не вельмі ясны, як гэта можна меркаваць паводле значэнняў бел. калаціць. Не выключана, што тут мела месца інфільтрацыя лексікі з сумежных рус. гаворак, аднак нельга выключыць магчымасці захавання старой слав. тэндэнцыі. Параўн. серб.-харв. кла́тити ’бадзяцца і да т. п.’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй — клата́рити се ’тс’.

Кы́бка ’ямка ў печы’ (Шушк.). Гл. кебка.

Кызь ’выкрык, якім адганяюць або падзываюць коз’ (Нас., Нар. лекс.). Кантамінацыя кыш (гл.) і казах (гл.). Ва ўсякім разе гэты выкрык звязваецца з назвай казы. Параўн. кызька (гл.), кызя (гл.).

Кы́зька ’козка’ (Нас.). Гл. кызь.⇉*

Кы́зя ’казяўка’ (Нас.). Гл. кызь і казяўка.

Кы́паць ’кіпцюр’ (Нас.). Гл. кіпець.

Кырк ’выкрык квактухі’ (Нас.). Гукапераймальнае.

Кы́ць-кыць1 ’ціп-ціп (да курэй)’ (Сл. паўн.-зах.). Падзыванне для курэй тэрытарыяльна вельмі абмежаванае (параўн. ДАБМ, 307).

Кыць-кыць2 ’падзыванне для катоў’ (З нар. сл., Нар. лекс., Дразд.). Гл. кіці-кіці.

Кы́ча-кы́ча ’воклік, якім адганяюць авечак’ (Нар. лекс.). Параўн. чэш. kyč‑kyč (так адганяюць коз). Аб генетычнай сувязі такіх воклічаў гаварыць немагчыма.

Кы́чма ’бязрогая або з кароткімі рагамі карова’ (Клім.). Да *кык‑ьма < прасл. kyką. Параўн. чэш. kikaty ’тупы’. Гл. кіч.