◎ Ко́барам ’кулём’ (Жд. 2). Гл. кубарам.
Ко́бачка ’пад лыжачкай, ямачка’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кебка.
Ко́бза 1 ’торба’ (Кірк.). Параўн. кобза 3 (гл.).
Ко́бза 2 ’злы чалавек’ (Мат. Гом.), ’тоўстая сытая істота’ (ТС). Параўн. кобзаць (гл.).
Ко́бза 3 ’музычны інструмент’ (ТСБМ, Нас.). Укр. кобза, польск. kobza з украінскай мовы. Запазычанне з цюркскіх моў. Параўн. тур. kopuz ’аднаструнная гітара’ (ЕСУМ, 2, 476).
◎ Ко́бзаць ’пэцкаць’ (Жыв. сл.). Параўн. укр. кобзати ’рыць, варушыць’, якое ЕСУМ, 2, 476 звязвае з рус. кобзать ’грэбаваць’. Унутраная форма няясная.
Ко́бка 1 ’яма’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кобачка.
Ко́бка 2 ’нізкая, прысадзістая, моцная дзяўчынка’ (Янк. III). Янкоўскі (55) параўноўвае з укр. кобка ’металічная каробка’ (параўн. ЕСУМ, 2, 477). Гл. кобка 1.
◎ Ко́блік ’пячкур’ (Крыв., Сл. паўн.-зах.). Укр. коблик ’тс’, рус. коблик, славац. kolbik. Гл. колб.
◎ Ко́быта ’быццам бы’ (Жд. 2). Да *яко быта. Параўн. як быццам.
◎ Ко́ванка ’конаўка’ (Мат. Гом., ТС). Гл. конаўка.
Ко́варат 1 ’калаўрот’ (Нар. словатв.). Гл. калаўрот.
Ко́варат 2 ’асвер, саха ў студні, вага ў студні’, ’вароты ў плоце, вясковыя весніцы’, ’ствол дрэва з суком, да якога прыбіваюцца дошкі варот’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., З нар. сл., Сцяшк., Бяльк.). Гл. коварат 1.
Ко́варацень ’асвер, саха ў студні’ (Федар). Гл. коварат 2.