Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кот1 ’самец кошкі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. кіт, рус. кот, ст.-рус. котъ ’тс’, балг. кот, серб.-харв. кот ’тс’, польск. kot, чэш. kot, славац. kot, н.-луж. kot ’тс’. Відавочна, культурнае запазычанне з лац. cattus ’тс’. Магчыма, праз германскае пасрэдніцтва. Параўн. Трубачоў, Происх., 96; Трубачоў, Эт. сл., 11, 210–211.

Кот2 ’народная назва грыба (пеўнік стракаты)’ (Жыв. сл.). Да кот1 (гл.) па прыкмеце стракатасці.

Кот3: котам скаціцца ’адубеўшы, скарчанеўшы’. Да каціць (гл.).

Ко́тачкі ’прадаўгаватыя брускі, на якія падвешваюцца ніты ў кроснах’ (Сцяшк.). Гл. каты.

Ко́тва ’месца, дзе на вялікдзень качалі яйкі’ (Нар. сл.). Да катаць (гл.).

Ко́тец ’возера’ (Эрем.). Укр. котець ’загародка з чароту для лоўлі рыбы’, рус. котец ’штучны вадаём, садок’, балг. ноце, макед. котец, серб.-харв. котац ’тс’. Да каціць (Тапароў, Этимология 1971, 289, 297).

Ко́тка ’кошка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, КЭС, лаг., Нік. Очерки, Сцяшк.). Гл. кот.

Ко́ткі1 ’канюшына пашавая’ (Нар. лекс.). Да кот©. Гл. коцікі, коцы.

Ко́ткі2 ’матавіла’ (Сцяшк.)· Да котг (гл.).

Ко́тла ’бярлога’ (Сержп. Грам.), ’род’ (Сержп. Ск.). Магчыма, да каціцца (гл.). Тады kot‑lo < kotiti, як maslo < mazati. Ваян (RÉS, 13, 251) бачыў у рус. кодло тое ж вытворнае слова. Параўн. кодла (гл.), котлішча (гл.).

Ко́тлік ’від гэбля’ (Жыв. сл.). Да каціць (гл.). Тады котлік < кот‑ло + ‑ік.

Ко́тлішча ’месца жыхарства, сяліба’, ’род, сям’я’ (ТСБМ, Яшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), ’выкачанае месца’ (Шат., Ян.), ’адкрытае бяздонне на балоце’ (ТС). Не выключана, што котлішча ў значэнні ’выкачанае месца’ толькі амонім іншага паходжання (да каціць). Котлішча ў значэнні ’сяліба, род’ і г. д. генетычна звязана з котла (гл.).

Ко́тная ’цяжарная (пра авечку, казу)’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. каціцца.