Каці́цца ’нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл)’ (ТСБМ, БРС, Касп.), каці́ць ’тс’ (Касп.). Рус. коти́ться ’нараджаць кацянят’; у дыялектах таксама коти́ть, укр. коти́тися, чэш. kotiti se, славац. kotiťsa, польск. kocić się, серб.-харв. kòtiti (se), балг. ко́ти се, славен. kotíti і г. д. Прасл. *kotiti sę ’каціцца’. Этымолагамі выказваецца думка, што першапачаткова дэрывацыя *kotъ → *kotiti (sę) не магла быць рэальнай, таму што мелася на ўвазе не кошка, а, напрыклад, важныя ў гаспадарцы жывёлы. Магчыма, аднак, *kot‑ ’кошка’ было аманімічным з нейкім іншым словам, якое адзначала маладую жывёлу. Трубачоў, Эт. сл., 11, 205, прыводзіць лац. catulus ’дзіцяня, шчаня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)