Коц ’коўдра фабрычнага вырабу’ (Сцяц., Сл. паўн.-зах.), ’коўдра саматканая’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Нар. сл., Сцяшк.), ’саламяная коўдра’ (Рам.), ’кілім’ (Грыг.). Ст.-бел. коцъ ’коўдра, кілім’ < с.-в.-ням. kotze ’тс’ (Чартко, Дасл., 56).
Ко́цікі ’раллёвая канюшына’ (ТС, Сл. паўн.-зах., Нар. лекс.). Параўн. коткі 1 (гл.).
◎ Ко́цы ’трава, садраная пластом’ (ТС). Да коцікі (гл.).
◎ Ко́цях ’мурза’ (Клім.). Магчыма, да каўцях. Гл. коўт.