Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ко́жа ’скура’ (Сл. паўн.-зах., Ян., ТС, Бяльк.). Укр. кожа, рус. кожа, ст.-рус. кожа ’тс’, ст.-слав. кожа, балг. кожа, макед. кожа, серб.-харв. ко̏жа, славен. kóža ’тс’, польск. koża, чэш. kuže, славац. koža, в.-луж. koža, н.-луж. koža, палаб. tʼuza ’тс’. Адна з найбольш надзейных этымалогій увогуле: этымалогія Зубатага, AfslPh, 16, 396: koža < koz‑ja. Спачатку kozja (skora) ’казіная скура’. Аб іншых этымалогіях гл. Трубачоў, Эт. сл., 12, 36. Параўн. таксама апошнюю спробу тлумачэння Борысь ЗФЛ, 25, 1, 169–170.

Ко́жан ’кожны’ (Нас., Жыв. сл., КЭС, лаг). Гл. кожны.

Ко́жны ’кожны’ (ТСБМ, Бяльк., Нік. Очерки). Укр. кожний (< кождний). Параўн. бел. кожды. Гл. кажды.

Ко́жур ’безрукаўка з аўчын’ (Сцяшк. Сл.). Да кожа (гл.).