Ко́жа ’скура’ (Сл. паўн.-зах., Ян., ТС, Бяльк.). Укр. кожа, рус. кожа, ст.-рус. кожа ’тс’, ст.-слав. кожа, балг. кожа, макед. кожа, серб.-харв. ко̏жа, славен. kóža ’тс’, польск. koża, чэш. kuže, славац. koža, в.-луж. koža, н.-луж. koža, палаб. tʼuza ’тс’. Адна з найбольш надзейных этымалогій увогуле: этымалогія Зубатага, AfslPh, 16, 396: koža < koz‑ja. Спачатку kozja (skora) ’казіная скура’. Аб іншых этымалогіях гл. Трубачоў, Эт. сл., 12, 36. Параўн. таксама апошнюю спробу тлумачэння Борысь ЗФЛ, 25, 1, 169–170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)