◎ Ке ’і, ды, ці^ (ТС. Чуд., Шпіл.). Першую спробу этымалагізацыі знаходзім у Чуд., 76, дзе ке параўноўваецца са ст.-грэч. καί ’і’. Цыхун (БЛ, 28, 1985, 64) слушна адвяргае магчымасць захавання такога архаізма, які даў бы рэфлекс *це (параўн. для ст.-рус. цЬ Фасмер, 4, 293). Цыхун (там жа, 64–65) прапануе тры магчымыя версіі паходжання разглядаемай лексемы. Варыянт кі‑ можна генетычна суаднесці са ст.-рус. ти Ί, at але’∼ літ. tei..t lei ’як.., так і’. Тады прыйдзецца прыняць пад увагу паслядоўны пераход ť > k’ на тэрыторыі распаўсюджання кі. Варыянт ке можна выводзіць з *KO‑je. I нарэшце, кі < як і. Апошняя версія здаецца найбольш пераканаўчай. Параўн. прыклад з Чуд.: «На вадзе, ке на вяселлі людзі пьюць» («На вадзе, як і на вяселлі…»). Або з ТС, 189: «…А бабоўнік, ке полынь — горкота» (= «А бабоўнік, як і полынь.…»).
Кеб ’каб’ (Арх. ГУ, Нар. словатв., Шатал.). Гл. каб.
◎ Ке́бзаць ’пэцкаць’ (Жыв. сл.). Магчыма, балт. паходжання (< kebsóti). Параўн. літ. kebli пакрыцца клейкай коркай’ (Фрэнкель, 233).
◎ Ке́бка ’пячурка ў печы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. кабиця ’круглая яма пад ганчарнай печчу, летняя кухня’, рус. кабица ’летняя кухня, будка сабакі, логава зайца’. Укр. ков‑ биця ’наглыбленне для попелу ў печы’, кобиця ’паглыбленне пад прыпечкам’. Украінскае слова не мае надзейнай этымалогіі. Запазычанне з тур. kabig ’вялікі кол’ неверагодна па значэнню, са шв. kabyss ’камбуз’ — па гісторыка-культурных прычынах (гл. ЕСУМ, 2, 332, 481). Бел. кебка ў гэтых этымалогіях не ўлічваецца. Існуе, аднак, рус. кибитка ў значэнні ’цагляны каркас рускай печы, у якую складаюць гаршкі пасля абпалу’. Апошняе значэнне супадае з першым значэннем укр. кабиця. Адсюль можна меркаваць, што крыніцай разглядаем!^ слоў і рус. кибитка была тая ж цюркская лексема ki‑ bił, käbii ’будка’.
◎ Ке́бла ’драўляная цурка цыліндрычнай формы’, ’дзіцячая гульня (удзельнікі гульні палкай збіваюць кебла)’ (Янк. III). Запазычанне з балт. літ. kebla mušti — дзіцячая гульня — у зямлю утыкаюць галінку, надзяваюць на яе кружок і намагаюцца здалёк збіць яго. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 60; Лаўчутэ, Балтизмы, 67.
◎ Ке́гаць ’крычаць (пра гусей)’ (Янк.). Гл. кігаць.
Ке́глі ’гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных слупкоў’ (ТСБМ). Праз рус. кегли з ням. Kegel ’кегель, конус’ (Фасмер, 2, 220).
◎ Ке́да ’загарадка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Фанетыка і геаграфія слова сведчаць аб магчымасці балт. паходжання. Параўн., аднак, семантычна далёкае kede ’лаўка, табурэт’.
◎ Ке́дзюсь ’калісьці, некалі, даўней, у старыцу’ (Нар. лене ). Гл. кедысь.
Кедр ’хвойнае дрэва’ (ТСБМ). Укр. кедр, рус. кедр, ст.-рус. кедръ, ст.-слав. кедръ. Стараславянскае запазычанне са ст.-грэч. κέδρος ’тс’ (Фасмер, 2, 221).