Кеп ’дурань, блазан’ (Гарэц., Нас. Сб., Шпіл., Янк. БП). Укр. кеп ’тс’. Бел. і ўкр. словы запазычаны з польск. kiep ’тс’, якое ўзводзіцца да прасл. формы kъpъ (Слаўскі, 2, 151). Больш верагодным здаецца тлумачэнне польск. kiep як слова балт. паходжання. Параўн. літ. kẽpis ’разява’, якое, аднак, не мае задавальняючай этымалогіі. Незразумела, чаму Лаўчутэ (Балтизмы, 113), адносячы вытворнае ад кеп > кепска да ліку балтызмаў, не выказала сваёй думкі наконт лексемы кеп. Дабрадомаў (вусна) выказаў думку аб магчымым паходжанні бел., укр. і польск. кеп, kiep ад булг. *kȁp ’ідал, балван’ (вядома, што ст.-слав. капиште ’капішча, язычніцкі храм’ таго ж паходжання).
◎ Ке́па ’кепка’ (Мат. Гом.). З рус. кепи, /солкаефранц. kepi (Шанскі, 2, 8, 121).
Ке́пала ’капун, капуха’ (Жыв. сл., Янк. Мат.). Гл. кепацца. Магчыма, утворана пры дапамозе суфікса ‑ала ад капаць (параўн. семантычна капун) з другасным пераносам націску на каранёвы галосны (ка́пала > ке́пала, а > е пад націскам) (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 93–94). Іншую версію прапануе Непакупны (Лекс. балтызмы, 29) з літ. kẽpalas ’булка хлеба’. Семантычнае разыходжанне ён тлумачыць наступным чынам. Тое ж літ. утварэнне з іншым суфіксам kepaĩšis, апрача значэння ’хлеб, ляпёшка’, мае яшчэ пераноснае значэнне ’мямля, размазня’. Гэтай версіі прытрымліваецца таксама Лаўчутэ (Балтизмы, 67).
Ке́пацца ’кешкацца’ (Нар. сл.). Да капацца (гл.) (а > е пад націскам).
◎ Ке́пек ’сіняк звычайны, Echium Vulgare L.’ (Кіс.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. сінонім печаніца і літ. kepti ’пячы’. Словам-крыніцай было б *kepekas, а бел. печаніца яго калькай.
◎ Ке́пелі ’мазгі’ — «Трэба, шоб кепелі добрэ варылі» (ТС). Да кепель (гл.). Метанімічны пераход.
◎ Ке́пель ’плечы’ (Сцяшк. Сл.), ’загрывак, патыліца, карак’ (Нар. лекс., Жыв. сл.). Запазычанне з літ. kepalas ’спіна, горб’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 134).
Ке́пікі ’насміханне, кпіны’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., КЭС, лаг., З нар. сл.). У выразе кепікі строіць (ТСБМ, Янк. БФ). Утварэнне, тыповае для фразеалагізмаў. Параўн. дрыжыкі, скалікі (Сцяцко, Афікс. наз., 86). Да кеп (гл.).
Ке́пка 1 ’мужчынскі мяккі галаўны ўбор з казырком без аколышка’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк.). Гл. кепа.
Ке́пка 2 ’пячурка, ніша ў сценцы печы’ (Шатал.). Гл. кебка.
Кепкава́ць ’жартаваць, насміхацца’ (Сцяшк. МГ, З нар. сл., Сцяшк., Бір.). Гл. кеп, кепікі.