◎ Кіёвачнік, кіёвашнік ’поле, дзе расла кукуруза’ (Яшк.), ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом.). Гл. кіёўка 4.
Кіёк ’невялікі кій’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк., Нік.), ’палка ў ткацкім станку для паварочвання «калоды» і падвешвання «нітоў»’ (Касп.), ’тычка’ (Мат. Гом.), ’мерка’ (Нік. Очерки), ’клін у навоі’ (Мат. Гом., Жыв. сл.). Гл. кій 1.
Кіёўка 1 ’рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (Кіс., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.). Да кій (гл.). Суфіксацыя на ‑ёўка для назваў раслін. Параўн. смалёўка (Сцяцко, Афікс. наз., 170).
Кіёўка 2 ’падвей’ (Касп.). Параўн. кіёўка 1 (гл.). Як паказвае заходняя (гродз.) назва рагозу пухоўка, падвей атрымаў сваю назву паводле той жа характэрнай рысы. Параўн. рус. пушица ’падвей, Eriophorum latifolium L.’ (Кіс., 50).
Кіёўка 3 ’катах’ (Мат. Гом.), ’чорны катах рагозу’ (Жыв. сл., Нар. сл.), ’галоўка чароту’ (Жд. 3). Параўн. кіёўка 1 (гл.).
Кіёўка 4 ’пачатак кукурузы’ (Янк. Мат., Шатал.), ’кукуруза, Zea Mays L.’ (Дэмб. 1). Назва кіёўка была перанесена на пачатак кукурузы па аналогіі з кіёўка 3 ’катах’. Аб гэтым, апрача разважанняў агульнага характару, сведчыць такая форма Pluralia tantum, як кіёўкі (гл.). Апошняя ўзнікла як прамежкавая паміж кіёўка і кійкі ’кукуруза’.
Кіёўкі ’кукуруза’ (Дэмб. 1, Бяльк., Мат. Маг.). Гл. кійкі, кіёўка 4.
Кіёўнік 1 ’чорныя катахі рагозу’ (Жыв. сл.). Гл. кіёўка 1 і кіёўка 3. Параўн. таксама кійкі. Да кій 2, (гл.).
Кіёўнік 2 ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом., Бяльк.). Гл. кіёўка 4.