Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кі́гаць ’крычаць, пішчаць’ (Нас.). Гл. ківі, кігікаць.

Кігі́ ’дзіця, плач дзіцяці’ (Нас.), ’пра няясны крык птушкі’ (Нар. лекс.). Укр. киги ’крык чайкі’, кигик ’тс’, кигикати ’крычаць як чайка’, рус. кигикать ’крычаць як птушка’. Гукапераймальнае (ЕСУМ, 2, 428–429). Польск. kihiczeć з усходнеславянскіх моў (нехарактэрнае h).

Кігі́каць ’абзывацца гукамі, падобнымі да «кі-гі» (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’аб чайцы’ (ТС).