Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кіда́ўнік ’чалавек, які складвае стог’ (Выг.). Да кідаць (гл.).

Кіда́цца ’кідацца, мітусліва рухацца’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Касп.), ’жыць у беднасці, горы, перабівацца’ (ТСБМ, Шат., Жд. 2), ’адмаўляцца, цурацца’ (Нас.). Гл. кідаць.

Кідацца ’гадавацца (пра свіней)’ (Нар. словатв.). Параўн. папярэдняе слова.

Кіда́ць ’кідаць, пакідаць’ (Нас., Яруш., Касп., Ян., ТС), ’садзіць (бульбу)’ (Ян., Шат.), ’складаць стог’ (Выг., Маш., КЭС, лаг.), ’пакідаць на гадоўлю’ (Жд. 2). Укр. кидати, рус. кидать ’тс’, ст.-слав. искыдати ’выкідваць’, балг. кидам ’кідаць’, кина ’рваць’, серб.-харв. ки̏дати ’рваць, чысціць’, славен. kidati ’выкідваць, ачышчаць’, польск. kidać ’кідаць’ (польск. kidać мае яшчэ значэнне ’капаць, пра густую вадкасць’), чэш. kydati ’кідаць (гной)’, славац. kydať ’тс’, в.-луж. kidać ’высыпаць, выліваць, раскідаць (гной)’, н.-луж. kidaś ’тс’. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: ст.-ісл. skióta ’кідаць, страляць’, ст.-англ. scēotan ’тс’, ст.-в.-ням. sciozan ’кідаць; страляць; хутка рухаць’. Гэта супастаўленне дазваляе аднавіць і.-е. *(s)keu̯d‑. Прасл. kydati — ітэратыў ад *kud‑. Аднак супраць гэтай рэканструкцыі іншыя паралелі: літ. šáuti ’страляць; штурхаць; хутка рухаць’, лат. saũt ’хутка рухаць у вызначаным напрамку’, saut ’страляць’, літ. šáudyti ’страляць (шматразовае дзеянне)’, šaudỹkle ’страла’. Супастаўленне дзвюх лексічных груп сведчыць аб іх роднаснасці, але тады мы павінны вызначыць два варыянты архетыпа: *(s)keu̯d‑ і *(s)k̑eu̯, якія, аднак, можна аб’яднаць у *(s)k̑eu̯(d), дзе d‑, магчыма, суфікс асновы цяперашняга часу, якая замяніла старую атэматычную аснову. У гэтым выпадку наглядаецца рэгулярная рэфлексацыя індаеўрапейскага пачатку *(s)k̑ як (s)k або (Мартынаў, Слав. акком., 156). Параўн. Покарны, 955–956; Фасмер, 2, 230; Слаўскі, 2, 137; ЕСУМ, 2, 429–430.

Кідаць ’уводзіць аснову ў бёрда’ (Нар. сл.), кідаць у бёрда ’працягваць у бёрда ніткі асновы’ (Жыв. сл.), кідаць у ніт ’працягваць праз ніт ніткі асновы’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Гл. кі́даць.

Кідзе́ль ’аб хуткім кіданні’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Янк. II). Параўн. ківель (гл.). Да кідаць (гл.).

Кідзь — выклічнікавая форма ад кідаць (Янк. I, Нар. лекс.).

Кі́дка ’колькасць чаго-небудзь, якую можна ўзяць за адзін раз і кінуць’ (ТСБМ, Сцяшк., Жд. 3). Гл. кідаць.

Кі́дкі ’які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны’ (ТСБМ), ’падатлівы, ахвочы, схільны да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’спраўны (чалавек)’ (Сцяц.), ’неўраўнаважаны’ (Янк. III). Гл. кідаць.

Кі́длы ’жвавы, увішны (пра чалавека)’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Лексікалізаваны дзеепрыметнік да кідаць (гл.).

Кідо́к ’хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём’ (ТСБМ). Гл. кі́даць.

Кіду́н ’эпілепсія, падучая’ (Янк. I, Некр.). Да кідаць (гл.). Адносна словаўтварэння гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.