Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сямі́лка (семилка) ’від іголкі’ (Меер Крыч.). Ад сем (“оттого, что ихъ на денежку седмь купить можно”, там жа).

*Сямірадуга, семіра́дуга ’вясёлка’ (ТС). Народнае пераасэнсаванне радуга (гл.) на базе сем радоў, гл. сем і рад1, альбо семантычны эліпсіс сямі колераў радуга.

Сяміро́га ’грыб вожычнік караляваты, Hericium coralloides Fr.’ (лун., Сярж.–Яшк.), семеро́га ’назва грыба’ (ПСл), семіро́гі ’грыб вожычнік’ (стол., Нар. ск., Сярж.–Яшк.). Да сем (гл.) у значэнні ’многа; шмат’ і рог (гл.) з-за знешняга выгляду грыбоў, якія маюць выступаючыя часткі.

Сяміру́чка ’каса паводле памеру’ (Мат. Гом.), ’назва касы на сем далоней’ (Сцяшк. Сл.). Да сем (гл.), параўн. сямёрка ’тс’, гл. сямёра.

Сяміцічнік ’ястрабок парасоністы, Hieracium umbellatum L.’ (Кіс.). Няясна.

Сямна́ццаць, сямна́нцаць ’лічба 17’ (Карскі 2-3, 94), семна́ццаць ’тс’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), семна́нцаць ’тс’ (Некр. і Байк., Стан.). Гл. сем і -наццаць.

Сяму́ха ’бёрда ў сем нітоў’, ’сем шурак дроў’, ’карта сямёрка’ (Бяльк.), ’мера гарэлкі за сем капеек асігнацыямі або дзве капейкі серабром’ (Нас.). Вытворнае ад сем (гл.), параўн. сёмуха.

Сям’я́ ’муж, жонка, дзеці і іншыя сваякі, якія жывуць разам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Бяльк., Пан.), семʼя́ ’тс’ ’рой пчол у вуллі’ (ТС), сымне́ ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. сімʼя́, рус. семья́ ’тс’, стараж.-рус., рус.-ц.-слав. сѣмиꙗ ’чэлядзь, дамачадцы; рабы’, ст.-слав. сѣмиꙗ ’сям’я’. Прасл. *sěmьja < *ḱoim‑, паведле Трубачова (История терм., 164), з і.-е. *ḱei‑ ’ляжаць’ з суф. ‑m‑, магчыма, праз перанос значэння ’стаянка, паселішча’, параўн. ням. Lager, і ўзыходзіць да абазначэння тэрытарыяльнай супольнасці. Роднасныя літ. šeima ’сям’я’, šeimýna ’сям’я, чэлядзь’, лат. sàime ’сям’я, дамачадцы’, ст.-прус. seimīns ’чэлядзь’ і, далей, гоц. haims ’паселішча’, ст.-в.-ням. heim ’радзіма’, ст.-в.-ням. hîwo ’муж’ і інш.; гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 3, 635; Фасмер, 3, 600 з іншай літ-рай. Ляпуноў (цыт.: Фасмер, там жа) *sěmьja разглядае як дэрыват ад *sěmь ’асоба’, параўн. рус.-ц.-слав. сѣмь ’тс’, як рус. братия ад брат. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 254; Шаўр, Etymologie, 44. Сюды ж семʼяні́н ’член сям’і’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), семяні́н ’тс’ (Ласт., Сержп., Пятк. 2).

Сямяргу́ ’сямёра’: сямяргу бабаў (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад сямёра (гл.) па тыпу двайга́ (гл.) з няясным па паходжанні суф. ‑г‑, параўн. польск. dwojga ’двое’, якое лічыцца Р. скл. ад першапачатковага прыметнікавага лічэбніка dwój, пазней dwoje (Слаўскі, 1, 183) або ўзніклым па тыпу czworga ’чацвёра’ (Бацькоўскі, 1, 313). Спасылкі на літ. dveigỹs ’двухгадовая хатняя жывёліна, двухлетка’, ketvérge ’старажытная дваццацікапеечная манета, што адпавядала чатыром пяцікапеечным’ схіляюць да думкі пра азванчэнне зыходнага суф. ‑к‑, так выводзіць для літоўскіх слоў Смачынскі, 138, 279 (< *dveikys, *ketverkė). Параўн. чацвер (гл.).

Сян (sian) ’гэты’ (Тур.). Форма м. р. указальнага займенніка *sь (гл. сей) у спалучэнні з *‑nъ (гл. ён), параўн. спалучэнне з іншым указальным займеннікам *tъсіты, гл.