Сі́ты (сіе́ты) ‘гэты’ (беласт., Сл. ПЗБ), сі́тый ‘тс’ (кам., Ск. нар. мовы; ЛА, 2): сі́тый чолове́к, сі́та хата, сі́тэ дэ́рыво (кам., Жыв. сл.), сы́тэ ‘гэтае’: сы́тэ порося́ худэ́е (кам., Шатал.), сі́тэ, сы́тэ ‘гэта’ (Сл. Брэс.). Спалучэнне ўказальных займеннікаў, што ўзыходзяць да *sь і *tъ (гл. сей, той): ст.-бел. сій ‘гэты’ сцягнулася ў сі, аналагічна ты/тый < тъй, та < та́я, тэ < то́е або тэ́е (Карскі 2-3, 194, 213).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)