Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паплёт1 ’тое ж, што і паплеціна’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Інстр. I), паплёта (Янк. 3.), папле́т, паплёт (Сл. ПЗБ) ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад паплесці, папляту́ (гл. пле́сці).

Паплёт2 ’плот з пруццяў’ (Гарэц., Др.-Падб.). Укр. поплі́ть ’верхняя частка плятня’. Да паплесці < плесці.

Паплі́н ’шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам’ (ТСБМ). З рус. попли́н ’тс’, якое з франц. popeline, papeline ад італ. papalino ’папскі’, таму што гэтая тканіна нібыта першапачаткова выраблялася ў папскай рэзідэнцыі ў Авіньёне (гл. Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра).

Паплі́ска ’(плоская) палка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сцяшк., Сержп.), ’тонкія жэрдкі, якімі прывязваецца салома на страсе’ (Янк. 1), ’палкі, якімі ўвязваюць дровы на возе’ (Некр.), паплі́цка ’палка, дручок’ (Янк., Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, звязана з пляскаць, як пліска (гл.). Параўн. яшчэ ўкр. поплі́сок ’вялікая лужа, якая засталася пасля паводкі або вялікага дажджу на месцы, пакрытым травой’.

*Папо́к1, ηοηόκ ’ступа’ (ТС). Этымалагічна тоеснае з поп (гл.); параўн. рус. дыял. поп ’цурка пры гульні ў рюхи, якая падае на мяжу’.

Папо́к2, папкі ’адуванчык лекавы, Taraxacum officinale Web.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).

Папо́нка гунька для нашэння травы’ (Шат.), ’хустка’ (Мат. Гом.), попонка ’гунька’ (ТС), попона ’гунька’ (Сл. Брэс.), папайя ’доўгае неахайнае адзенне’ (З нар. сл.). Рус. попона ’гунька’, укр. попо́ня ’тс’. Звязана з апона, пяць < і, апінаць (гл. Фасмер, 3, 327).

Папо́ўна палявая ’нівянік звычайны, Leucantheum Dc. vulgare Lam.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).

Папра́ва ’выпраўленне’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др.-Падб.). З польск. poprawa ’тс’.

*Папра́гач, попрагач ’ручка ў навоі, на які наматваецца пража’ (ТС). Вытворнае з суф. ‑ач ад *попрагиць, аднакаранёвага з запрагаць (гл.).

Папраду́ха ’жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. БП), попраду́ха ’папрадуха; вячоркі, дзе прадуць’ (Влад.), попраду́ха ’папрадуха’ (Клім.), папраду́хі мн. ’вячоркі, дзе прадуць і весяляцца’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑уха ад папрасці, папраду (гл. пра́сці).

Папрака́ць, папро́к ’выказваць дакор, незадавальненне чым-н., дакараць каго-н.’ (ТСБМ, КТС, мядз.), папряка́ць ’тс’ (Бяльк.). Рус. попрека́ть, попрёк. Звязана з перак (гл.), папярок і з царк.-слав. прѣкъ ’процілеглы’, прѣкы ’супраць’ (параўн. Фасмер, 3, 358).