Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Па́па1 ’вярхоўны галава рымска-каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан’ (ТСБМ). Рус., укр. па́па, ст.-рус. папа. З лац. pāpa ’тс’ < pāpa ’бацька’ (Міклашыч, 231; Праабражэнскі, 2, 13; Фасмер, 3, 200). Ст.-бел. папа з XV ст. (Булыка, Даўн. запазыч., 235).

Па́па2 дзіцяч. ’хлеб’ (Нас., Касп., Шат., Гарэц., Янк., Янк. 2, Янк. БП, Сцяшк. МГ, Бяс., Клім.), па́пка. Рус., укр. па́па, чэш. pápa, papa, славац. papa ’дзіцячая ежа’. Паводле Махэка₂ (432), з падвоенага дзіцячага па‑па. Слова шырока распаўсюджана ў іншых мовах: параўн. лац. pappa ’каша’, нов.-в.-ням. Pappe ’дзіцячая каша’, сяр.-в.-ням., гал., англ. pap ’каша’ (гл. Фасмер, 3, 200; там жа і інш. літ-ра).

Па́па3 ’бацька’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; Яшкін, Назвы). З рус. па́па ’тс’, якое, верагодна, з франц. papa. Слова дзіцячай мовы, якое набліжаюць да папа2 (гл. Фасмер, 3, 200).

Пападдзя́ ’жонка папа’ (ТСБМ, Нас., Шат.). Рус. попадья́, укр. попадя́, ст.-рус. попадіꙗ, попадья. З грэч. παπαδια ’тс’ < παπᾶς ’свяшчэннік’ (Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра). Ад пападдзя ўтворана пападзю́к ’паповіч, сын свяшчэнніка’ (Мал.).

Папала́м ’на дзве прыблізна роўныя часткі, напалавіну’ (ТСБМ). Да пол‑, палавіна (гл.).

Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).

Па́параць ’шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных’, па́паратнік. Агульнаславянскае: рус. па́пороть, па́поротник, укр. па́пороть, ст.-рус. папороть, польск. paproć, серб.-харв. па̏прат і г. д. Прасл. paportь. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ. papártis, papartỹs ’папараць’, лат. papar̂de, paparkste, paparksts ’тс’, ст.-інд. parṇám ’крыло, пяро’, авесц. parena — н. р. ’крыло, пяро’, ст.-в.-ням. faru ’папараць’, ірл. raith ’тс’ (*prati‑) (гл. Траўтман, 206; Мейе–Эндзелін, 3, 80; Фасмер, 3, 202; Махэк, Jména rostl., 32). Аналагічная семантыка ў грэч. πτερίς ’папараць’ < πτερόν ’крыло’, параўн. яшчэ літ. spar̃nas, лат. spárns ’крыло’, ст.-слав. перѧ ’лячу’. Мяркулава (Очерки, 118), падкрэсліваючы ўстойлівасць семантычнай мадэлі ’пяро’ — ’папараць’, указвае яшчэ на рус. дыял. па́пороток ’крыло птушкі’.

*Папа́рыць, попа́рыты, попа́рыть ’узараць восенню для веснавога севу’ (палес., Выг.). Да папа́р (гл.).

Папа́с ’месца, дзе пасецца жывёла; паша; прыпынак у дарозе з мэтай пакарміць коней, падсілкавацца і адпачыць’ (ТСБМ, Яруш.), попа́с ’тс’ (ТС), ’падножны корм’, папа́ска ’падкормка ў дарозе’ (ТСБМ, Янк. 2). Нулявы і з суф. ‑к‑ дэрыват ад дыял. папасці́ < пасці ’папасвіць’.

Папа́сці ’трапіць у цэль, дасягнуць якой-н. мэты, кінуўшы што-н., куды-н.; апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.’ Прэфіксальны дэрыват ад пасці, паду (гл. Фасмер, 3, 327).

Папаўзу́ха ’мяцель, завіруха, завея’ (Гарэц., Бяльк.). Дэрыват з суф. ‑уха ад папаўзуспаўзці (гл.).

Папа́ўка ’расл. пупок палявы, Anthemis arvensis L.’ (Кіс.). Польск. papawa, pempawa, pępawa, чэш. дыял. pupawa, славац. pupawa, pumpawa ’расліны сямейства Taraxacum і Leontodon’. Ст.-польск. popowa główka таму што, калі ў гэтых раслін ападаюць лепясткі, яны нагадваюць галаву каталіцкага манаха з танзурай. Параўн. лац. caput monachi, ням. Pfaffenblat ’папаўка’, першапачаткова ’галава манаха’. Потым гэта назва зазнала розныя змены. Такім чынам, этымалагічна звязана з поп (гл.) (Махэк, Jména rostl., 233). Інакш Брукнер (404), які звязвае з пуп, пупок і роднасным лічыць літ. pampti ’набухаць’.