Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пі — пра падачу машынай гуку (мсцісл., Нар. лекс.), пібіп! — аўтамабіль дае сігнал (полац., Нар. лекс.). Новыя гукапераймальныя словы. На паўднёваславянскай тэрыторыі выклічнік pi, pi‑ звязаны з падзываннем свойскай птушкі, гукаперайманнем птушыных галасоў і ўваходзіць у назвы некаторых птушак (гл. Скок, 2, 659; Бязлай, 3, 38).

Пі́ва, пі́ва ’напітак з ячменнага соладу’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан.), пі́во ’пойла для свіней: вада з дадаткам мукі’ (драг., Нар. лекс.). Укр. пи́во ’піва’, рус. пиво ’піва’, ’пітво, напой’, ’пойла’, польск. piwo, н.- і в.-луж. piwo, чэш., славац. pivo, славен. pívo, серб.-харв. пи̑во, макед., балг. пиво, ц.-слав. пиво. Прасл. *pivo. Да *piti > піць (гл.) і суф. ‑v‑o, які ўтварае назвы прадметаў як вынік дзеяння. Параўн. фрак. πίνο, πίνον (Фасмер, 3, 258).

Піва́к ’п’яніца’ (Ян.), ’піток’ (ТС). Да піва́ць — дзеяслоў шматразовага дзеяння ад піць (гл.). Суфікс ‑ак з экспрэсіяй зніжанасці прыўносіць значэнне назвы асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння.

Піва́лка ’п’яўка (гарад., віц., ЛА, 1). Відаць, з ⁺плаўка ў выніку метатэзы ііў > в..л. Да піць (гл.). Пад уплывам народнай этымалогіі прыста вілася а‑ ці ў‑© апівалка, у півалка, параўн. n і ваўка ’тс’ (ЛА, 1).

Піва́нна ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum Ihapsifomie Schrad.’ (лельч., Бейл.). Узнікла, відаць, у выніку кантамінацыі лексем панна (ці півоня) і дзіванна ’тс’. Параўн. гродз. панна- дзіванна ’тс’ (Верас), другая частка якога дзіванна значна пашырана на слав. тэрыторыі: укр. дивина. дівенна, рус. дивана, дивина, дивизна, польск. dziewami, ст.-чэш. і чэш. divizaa, вал. divizna, паўд.-славац. cievana, славен. devin, серб.-харв. дивизлш. дивизна. дивина, бал r. дивгпма© першасную форму назвы ўстанавіць цяжка, таму этымолагі выводзяць яе з формаў накшталт: ад *divъ ’дзікі’ (бо расце на пустых “дзікіх” месцах), ці ад назваў багіні Дзевы (Дзівы) ці Дзіванны* якія не вельмі пераканаўчыя (Махэк, Jména, 209; Брукнер, 111).

Піві́ка ’кнігаўка, Vanellus vanellus’ (воран., Сл. ПЗБ; Жыв. св.). З літ. pyvikė ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 514).

Піво́ня, півонія, півона. твоніна. піона, піванея, піёнія, пінена ’расліна Paeonia lactiПога’ і ’Paeonia officinalis’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ, ТС. Жыв. сл., Жыв. св.), півоня, пінавея ’піжма кануфер, Tanacetum balsamita L.’ (Кіс.), укр. атанія, рус. пеон. пион, польск. piwonia ’півоня’, w tory сі piwonia ’піжма кануфер’, чэш. pivonka, славац. pivönia. З лац. Раеопіа, якое са ст.-грэч. Пакта ’Пеонія’ — краіна ў паўн. Македоніі, адкуль расліна пашырылася. Сюды ж півонявы ’фіялетавы’ (Сцяшк. Сл.).

Піву́тка ’кнігаўка’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Да півіка (гл.), якое, як і літ. pyvikė, з’яўляецца гукаперайманнем — паводле голасу piv‑piv (параўн. і паўд.-слав.: славен. pivljak ’каня, Milvus regaiis © ρινί ik ’тс © pivelj ’качка, Anas fusca © pfvka ’дзяцел, Ficus canus’, pivra ’кнігаўка, Vanellus cristatus’ і інш. (Бязлай, 3, 34), рус. разан. ηύβllκ ’кнігаўка’ (Фасмер, 3, 258).

Пі́галіца ’маленькі, шчуплы чалавек, жанчына’ (ТСБМ), укр. пиги́чка ’кнігаўка’, рус. пи́галица, пи́галка, пиго́лка ’тс’, ’хударлявы чалавек’. Відаць, прыйшло з рус. мовы, дзе ўзыходзіць да pi‑gí, ki‑gi — перадачы крыку чайкі ці кнігаўкі (Патабня, РФВ, 4, 213; Праабражэнскі, 2, 56; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 21).

Пігано́к (пігонок) ’труцень’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна.