Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Піп, піпіп — пра падачу гуку машынай (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае пі- з рэдуплікацыяй (поўнай альбо ўсечанай).

Пі́па1 ў выразе дзелаць піпу — гульня, пры якой па далоні дзіцяці водзяць указальным пальцам і прыгаворваюць: піпа, піла кашку варыла… (Нік. Очерки). Прыпамінае балг. пи́пам ’дакранацца’, серб.-харв. пи̏пати ’тс’, славен. pípati ’тс’, чэш. pipati ’тс’, што ў выніку рэдуплікацыі асновы *pi‑, якая з’яўляецца гукаперайманнем голасу птушак. Параўн. пі́пачка ’птушка, якая жыве ў зарасніках’ (Мат. Гом.), балг. пипа ’курачка’, пипе ’куранятка’, ’птушачка’ (у дзіцячай мове)’, чэш. pipati ’пішчаць, папіскваць’, славац. pípať, н.-луж. pipaś, літ. pýpčioti, pỹpti ’тс’, лац. pipilāre ’чырыкаць, пішчаць’, параўн. БЕР, 5, 245, 246.

Пі́па2 ’вада’ (ТС) — з дзіцячае мовы, драг. пэ́па ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Ад імітатыўнай асновы пі‑ (< прасл. *pi‑), магчыма, пад уплывам дзеяслова піць (гл.); параўн. таксама пу́па ’вада’ (гл.).

Пі́па3, пі́пка, пі́пачка ’люлька’ (ТСБМ, Шпіл., Гарэц., Мік.; Нік. Очерки; Мядзв., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; чач., Мат. Гом.). З польск. pipa ’тс’, якое (магчыма, праз чэшскую мову) з с.-в.-ням. pfîfe, ст.-в.-ням. pfîfa ’тс’, а апошняе — з с.-лац. pīpa ’труба’ (Васэрцыер, 171; Фасмер, 3, 264). Не связана з пі́пкыла ’курэц, што не выпускае з зубоў люлькі’ (Бяльк.) гукапераймальнага паходжання, параўн. пы́пкаць, пы́пскаць (гл.).

Пі́па4 (дзіцячае) ’мужчынскі палавы орган’ (Шат.), сюды ж, магчыма, піпішча ’вялізны нос’ (Нас.), рус. казанск. пипка ’penis’, н.- і в.-луж. pipa, славен. (дзіц.) pípica ’тс’, pípek, pȋpiček з экспрэсіўнай назалізацыяй pȋmpek, pȋmpel. Прасл. *pipa ’цэўка, нешта прадаўгаватае’ (Бязлай, 3, 38), роднасныя літ. pim̃pis, pim̃pelis, pimpulis ’penis’, pam̃pti, лат. pàmpi ’напухнуць’ (Фрэнкель, 593; Шустар-Шэўц, 1066).

Пі́па5, ст.-бел. пипа ’мера вадкасці, бочка’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. pipa ’тс’, якое з італ. pipa ці франц. pipe ’вялікая вінная бочка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 155).

Пі́паць ’носік, дзюба ў пасудзіне’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэг. лекс.), ’выступ, каб узяцца рукою’ (Сл. рэг. лекс.), піць (зневаж.) ’нос’ (Сл. Брэс.), укр. nun тик, тіпать ’ціпун на языку курэй’, пітка ’сасок на грудзях; соска’, ’носік у чайніку’, нітак ’мазоль’, славац. ріреі ’ціпун’, славен. pipa ’тс’, серб.-харв. піша ’кран; кукурузны пачатак’, пішак ’шчупальца’. Гл. пылець.

Піпі́канне (піпікыньня) ’падача сігналаў клаксонам’ (Юрч. СНЛ). Ад паікаць, утворанага ад гукапераймання пі‑пі (гл.).

Піпіка́шка (з дзіцячае мовы) ’зацірка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). У выніку злучэння ў адно слоў піпаі (гл.) і кашка < каша (гл.). Сувязь з літ. pypąs ’малако’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ) сумнеўная.

Піпіца ’нос’, піпкаю ’задзірысты (пра нос)’ (Юрч. СНЛ). Да піпаць (гл.).

Пі́плі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (ігн., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. pyplys ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама).

Піплі́с: як піпліс ’вельмі бедны’: бачыў яго голага. як піпліса (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 1990, 68). Балтыйскі кампанент у бел. фразеалогіі, параўн. літ. kaip pyplys ’тс’ (Букявічуце, тамсама; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 520).

Пі́пліцца ’марудна працаваць’ (ваўк., брасл., шальч., Сл. ПЗБ), піпнігща ’тс’ (шальч., тамсама). Параўноўваюць з літ. рірііоіі ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама), гл., аднак, пятліць ’тс’ і адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, што ставіць пад сумненне балтыйскае паходжанне слова.

Пі́плух, nirtyx ’бутон кветкі’ (Растарг.). Відаць, роднаснае лексеме птушка < пупышка пры ад’ідэацыі пухнуць (гл.).