Пі́па 1 ў выразе дзелаць піпу — гульня, пры якой па далоні дзіцяці водзяць указальным пальцам і прыгаворваюць: піпа, піла кашку варыла… (Нік. Очерки). Прыпамінае балг. пи́пам ’дакранацца’, серб.-харв. пи̏пати ’тс’, славен. pípati ’тс’, чэш. pipati ’тс’, што ў выніку рэдуплікацыі асновы *pi‑, якая з’яўляецца гукаперайманнем голасу птушак. Параўн. пі́пачка ’птушка, якая жыве ў зарасніках’ (Мат. Гом.), балг. пипа ’курачка’, пипе ’куранятка’, ’птушачка’ (у дзіцячай мове)’, чэш. pipati ’пішчаць, папіскваць’, славац. pípať, н.-луж. pipaś, літ. pýpčioti, pỹpti ’тс’, лац. pipilāre ’чырыкаць, пішчаць’, параўн. БЕР, 5, 245, 246.
Пі́па 2 ’вада’ (ТС) — з дзіцячае мовы, драг. пэ́па ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Ад імітатыўнай асновы пі‑ (< прасл. *pi‑), магчыма, пад уплывам дзеяслова піць (гл.); параўн. таксама пу́па ’вада’ (гл.).
Пі́па 3, пі́пка, пі́пачка ’люлька’ (ТСБМ, Шпіл., Гарэц., Мік.; Нік. Очерки; Мядзв., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; чач., Мат. Гом.). З польск. pipa ’тс’, якое (магчыма, праз чэшскую мову) з с.-в.-ням. pfîfe, ст.-в.-ням. pfîfa ’тс’, а апошняе — з с.-лац. pīpa ’труба’ (Васэрцыер, 171; Фасмер, 3, 264). Не связана з пі́пкыла ’курэц, што не выпускае з зубоў люлькі’ (Бяльк.) гукапераймальнага паходжання, параўн. пы́пкаць, пы́пскаць (гл.).
Пі́па 4 (дзіцячае) ’мужчынскі палавы орган’ (Шат.), сюды ж, магчыма, піпішча ’вялізны нос’ (Нас.), рус. казанск. пипка ’penis’, н.- і в.-луж. pipa, славен. (дзіц.) pípica ’тс’, pípek, pȋpiček з экспрэсіўнай назалізацыяй pȋmpek, pȋmpel. Прасл. *pipa ’цэўка, нешта прадаўгаватае’ (Бязлай, 3, 38), роднасныя літ. pim̃pis, pim̃pelis, pimpulis ’penis’, pam̃pti, лат. pàmpi ’напухнуць’ (Фрэнкель, 593; Шустар-Шэўц, 1066).
Пі́па 5, ст.-бел. пипа ’мера вадкасці, бочка’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. pipa ’тс’, якое з італ. pipa ці франц. pipe ’вялікая вінная бочка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 155).