Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус. вялікалук. пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ. plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайна плаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл. плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).
Плава́к ’плывец’ (лун., Сл. Брэс., Шатал.; стол., Нар. лекс.). Відаць, утворана пад уплывам польск. pływak ’тс’, але з бел. суфіксам і націскам (параўн. спява́к, язда́к, раза́к, хада́к) ад пла́ваць (гл.). Сюды ж плыва́к ’плытагон’ (іван., Нар. лекс.).
*Пла́вам, пла́вом ’уплаў’ (драг., З нар. сл.). Прыслоўе ў форме Тв. скл. назоўніка плаў (гл.), як пешшу, пехатой, (сваім) ходам.
Пла́ваць ’перамяшчацца ў вадзе’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пла́выць ’тс’ (Бяльк.), ’знаходзіцца на паверхні вады’ (Сл. ПЗБ), (перан.) ’хадзіць па глыбокім снезе’ (Юрч. СНЛ). Укр. пла́вати, рус. пла́вать, чэш. plavati, славац. plávať, старое харв. plȁvati, балг. пла́вам, ст.-слав. плавати ’тс’. Прасл. *plavati, plavajǫ — пераўтварэнне фактытыва *plaviti пад уплывам ітэратыўных форм на *‑vati — усе узыходзяць да *pluti, plovešь > плыць (гл.) (Міклашыч, 252; Траўтман, 223; Фасмер, 3, 271; Махэк₂, 462–463; Бязлай, 3, 51).
◎ Плаве́льнік ’плывец’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да плаваць (гл.). Суф. ‑ельнік утварае асабовыя наз. са значэннем асоб па іх занятку (вапельнік, малацёльнік). гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.
◎ Плаві́сты, плавэсты ’грузкі, зыбкі (пра балота)’ (пін., ЛД. 5), ’дрыгвяністы’ (ТС). Ад назоўніка плету ці прыметніка плаўкі (гл.).
◎ Пла́віца ’маленькая лодка, выдзеўбаная з цэлага ствала дуба’ (пін., Маслен.). З польск. plawica ’пласкадонка, зробленая з аднаго кавалка дрэва’.
Пла́віць 1 ’сплаўляць (лес)’ (в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ; ТС; Варл.), укр. пла́вити, рус. пла́вить ’сплаўляць па вадзе, гнаць з плынню’, ст.-рус. плавити ’тс’ (1504 г.), ’перапраўляць уплаў коней’, польск. pławić ’сплаўляць тавар’, ’купаць (скаціну)’, ’акунаць у ваду, рабіць так, каб нешта плыло’, н.-луж. plawiś ’сплаўляць (лес)’, ’купацца’, в.-луж. plawić ’сплаўляць’, чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. pláviti ’тс’, серб.-харв. пла̏вити ’разлівацца (пра ваду) у разводдзе’. Прасл. *plaviti — каўзатыў да прасл. *pluli > плысці, плыць (гл.).
Пла́віць 2 ’пераўтвараць цвёрдае цела ў мяккае шляхам награвання’ (ТСБМ), укр. пла́вити, рус. пла́вить, стараж.-рус. плавити (1229 г.), польск. старое pławić (з 1466 г.), чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. plavíti. Прасл. *plaviti ’тс’ — каўзатыў да прасл. *pluti ’плысці’ < і.-е. *pleu̯‑ ’цячы’ (Бязлай, 3, 51; Банькоўскі, 2, 621).
Плаво́к 1 ’плывец’ (докш., Янк. Мат.; добр., Мат. Гом.). Да пла́ваць (гл.); суф. ‑ок, яку хадок, яздок, ядок і інш.
Плаво́к 2 ’паплавок’ (ТСБМ, ТС), рус. плаво́к ’тс’, арханг. ’буй’, ’драўляная рассошка на шыі каня з меткай гаспадара’. Да пла́ваць (гл.). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. таксама паплавок (гл.). Сюды ж плавок ’пухір у рыбы’ (кобр., ЛА, 1) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства: існуе меркаванне, што рыбы плаваюць (а не тонуць) дзякуючы пухіру.
Плавок 3 ’частка плуга, якою плуг сунецца па зямлі’ (Тарн.). Да пла́ваць (гл.) у пераносным значэнні: пры ворыве плуг то вынырае, то патанае ў зямлі, як лодка (ці карабель).
◎ Плаву́жнік, плаву́ікнік ’плытагон’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відавочна, узыходзіць да ’плавуга (як вон друга, валацуга), да якога пазней далучыўся ‑нік (< прасл. *ьnikь) для абазначэння асобы паводле ўласцівага ёй дзеяння.