Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Плюва́ць ’пляваць’ (Нас.; Растарг.; шчуч., Сл. ПЗБ), плювака ’хто часта плюе’ (Нас.); укр. плювати, рус. плевать, дыял. плювать ’тс’, польск. pluć, plwać, н.-луж. pluwaś, дыял./;/ш’, в.-луж. pluwać, чэш. pliti, кніжн. phati < ст.-чэш. ρΓναίΐ. літарат. plivati, славац. рГш© pľvať, славен. pljuvati, рэз’ян. pjuval, серб.-харв. тъувати, макед. гілю вес дыял. ivijyea. балг. плюя, плювам, ц.-слав. пльвати, плювати ’пляваць’. Прасл. *рГий, *plʼbvati (Бязлай, 3, 59) ці *pjuii, *pjьvati (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 613), роднаснымі з’яўляюцца: літ. spiauti, лат. spĮaut ’пляваць’, ст.-грэч. πτύω ’плюю’, гоц. speiwan ’пляваць’, ст.-інд. sthlvati ’плюе’ < і.-е. *speu‑ (Міклашыч, 251; Траўтман, 276; Френкель, 866; Махэк₂, 461). Сюды ж ашм. плаваць ’тс’ (Стан.).

Плюга́вы ’мізэрны, худы, нікчэмны’, ’мярзотны, агідны’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Сержп., Мік., Маш., Юрч. СНЛ; пух., Сл. ПЗБ), ’сыры (пра дровы)’, ’сапсаваны (пра кроў)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’дрэнны, нязграбны’ (Касп.), ’дрэнны’, ’брудны’ (Сл. Брэс.), ’брудны, гразкі’ (пін., Шатал.), плюга́вец ’нягоднік’ (Бяльк.), плюгаўка ’агідная жанчына, неакуратная’, пух. плюгоўка ’шкодная жанчына’ (Сл. ПЗБ), плюга́нка ’агідная’ (Мал.), плюгаўка ’брыдкія, агідныя насякомыя і жывёлы: свярчок, мыш, павук’ (Нас.), плюгаўства ’машкара’ (паст., Сл. ПЗБ; ТС), ’нікчэмнасць’ (Юрч. СНЛ), плюга́віньня, плюга́ўліньня ’зневажанне, прыніжэнне’, плюгавіць ’апаганіць нечыстотамі, брудам’, плюга́віцца ’псавацца’, плюга́вінне ’бруд з ванітаў і харкавіння’ (Нас.). Укр. плюга́вий ’гадкі, нікчэмны’, рус. плюга́вый ’мярзотны, паскудны’, польск. plugawy ’брудны, агідны, гнюсны, мярзотны’, чэш. plihlý, plihý ’абвіслы’, plouhati ’цягнуць, валачы па гразі’, зах.-чэш. plíhati ’цягнуцца, валачыцца, ледзь ісці’, славац. pľuhavý ’мярзотны, гнюсны, паскудны’, ’брыдкі, агідны’, ’кепскі (пра надвор’е)’; pľuhať sa ’пэцкацца’, славен. plúhek ’нясмачны’, дыял. plígek ’несалёны’, ’пусты’. Прасл. plʼugъ ’мокры, рэдкі, брудны’ (Сной–Бязлай, 3, 62), роднаснае лат. blʼugt ’мякнуць’, ’станавіцца слізкім’ (Махэк₂, 462) < і.-е. pleu̯‑ ’цячы, ліць, плаваць’. Памылкова Фасмер (3, 289), Брукнер (419) выводзяць *pljugavъ з plʼujǫ > плюю > плява́ць (гл.). Атрэмбскі (JP, 61, 1961, 3, 182) выводзіць з plucha, якое з pluskać.

Плюго́та ’размоклая зямля ў час працяглых халодных дажджоў, гразь’, плюхаць, пяхоцце, плюханне ’тс’ (Яшк.), плюго́цька ’слата (дождж са снегам)’ (віл., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да плюгавы (гл.).

Плю́жыць ’ліць як з вядра’ (смарг., Сл. ПЗБ), плюжыла ’слата, хлюпа’ (барыс., Стан.). У выніку кантамінацыі бел. плюхаць, плюхацца і пляжыі(ь < польск. plażyć ’хвастаць, сцёбаць, плёскаць’, якое са ст.-польск. plaga ’кліматычная зона’ (XVI–XVII стст.), а апошняе — з лац. plaga ’доўгая рыбацкая сетка’ > ’паласа неба’, plagella ’палоска тканіны’ (Банькоўскі, 2, 596). Спрыяла кантамінацыі і наяўнасць польск. plużyć ’біць струменем’, што магло быць і непасрэднай крыніцай запазычання.

Плю́квічка ’канцылярская кнопка’ (слонім., Сл. рэг. лекс.). З польск. pluskiewka ’тс’, што з’яўляецца перакладам фрапіі. punaise ’клоп’ > ’кнопка’.

Плю́ксы ’лёгкае’ (лід., Сл. ПЗБ). Кантамінаваная лексема, у аснове якой ляжыць польск. płuca ’тс’.

Плю́ндра ’неахайная, нязграбная жанчына’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.); плю́ндріна (Юрч. СНЛ; Юрч. Вытв.). Паралельная форма флюндра ’тс’ (беласт., Жыв. НС) сведчыць, што гэта — запазычанне з польск. flądra ’няхлюйная жанчына, прастытутка’ (з XVIII ст.), якое Слаўскі (1, 232) разглядае як запазычанне з ням. дыял. Flunder, Flander ’анучы, рыззё’, ’прастытутка’, што паходзяць, напэўна, з назвы краіны Фландрыі, адкуль разыходзіліся па Еўропе сукны. Банькоўскі (2, 600) мяркуе, што фармальна блізкае польск. plądra ’вандроўная ашуканка-зладзейка’ паходзіць ад plądrować, plondrować і plundrować ’грабці’, ’шарыць, шукаць’, а гэтае — з н.-ням. plündern ’грабіць, спусташаць’. Таго ж паходжання ўкр. фльондра, чэш. plundra ’гуляшчая, блудніца, прастытутка’, pladry ’адзенне’, ’паношанае адзенне, латы, анучы’, н.-луж. plundrawa ’абадранка’, славен. plȗndra ’снежная слота’, ’балота, дрыгва’, plọ̑dra, plọ̑jndra ’дождж са снегам’ (з факультатыўнай экспрэсіўнай назалізацыяй — Бязлай, 3, 62). Адносна літ. pliùndra ’слата’, pliùdra ’непраходная дарога з-за дажджу’, pliù(n)dra ’бадзяга, блудніца, прастытутка’, ’пляткарка’, ’неахайная жанчына’ Фрэнкель (1, 625) мяркуе, што яны ўзыходзяць да і.-е. *pel‑, *pleu̯‑d ’плыць, лётаць’, што дае падставы Лаўчутэ (Балтизмы, 71) следам за Блесэ (SB, 5, 17) лічыць балтыйскія словы зыходнымі для бел. плюндра ’той, хто заўсёды пэцкаецца’, што ў святле вышэй прыведзеных фактаў не мае падстаў, гл. спецыяльна Віткоўскі (LB, 4, 149–152). Гл. і хлюндра.

*Плюндраваць, ст.-бел. плюидровати ’рабаваць’ запазычана са ст.-польск. plundrować ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 41).

Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел. плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск. phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням. phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeni ’раздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).

Плю́нка ’пастка’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, ад *пялюшка, гл. пяла.