Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус. вялікалук. пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ. plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайна плаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл. плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).

Плава́к ’плывец’ (лун., Сл. Брэс., Шатал.; стол., Нар. лекс.). Відаць, утворана пад уплывам польск. pływak ’тс’, але з бел. суфіксам і націскам (параўн. спява́к, язда́к, раза́к, хада́к) ад пла́ваць (гл.). Сюды ж плыва́к ’плытагон’ (іван., Нар. лекс.).

*Пла́вам, пла́вом ’уплаў’ (драг., З нар. сл.). Прыслоўе ў форме Тв. скл. назоўніка плаў (гл.), як пешшу, пехатой, (сваім) ходам.

Пла́ваць ’перамяшчацца ў вадзе’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пла́выць ’тс’ (Бяльк.), ’знаходзіцца на паверхні вады’ (Сл. ПЗБ), (перан.) ’хадзіць па глыбокім снезе’ (Юрч. СНЛ). Укр. пла́вати, рус. пла́вать, чэш. plavati, славац. plávať, старое харв. plȁvati, балг. пла́вам, ст.-слав. плавати ’тс’. Прасл. *plavati, plavajǫ — пераўтварэнне фактытыва *plaviti пад уплывам ітэратыўных форм на *‑vati — усе узыходзяць да *pluti, plovešь > плыць (гл.) (Міклашыч, 252; Траўтман, 223; Фасмер, 3, 271; Махэк₂, 462–463; Бязлай, 3, 51).

Плаве́льнік ’плывец’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да плаваць (гл.). Суф. ‑ельнік утварае асабовыя наз. са значэннем асоб па іх занятку (вапельнік, малацёльнік). гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.

Плаві́сты, плавэсты ’грузкі, зыбкі (пра балота)’ (пін., ЛД. 5), ’дрыгвяністы’ (ТС). Ад назоўніка плету ці прыметніка плаўкі (гл.).

Пла́віца ’маленькая лодка, выдзеўбаная з цэлага ствала дуба’ (пін., Маслен.). З польск. plawica ’пласкадонка, зробленая з аднаго кавалка дрэва’.

Пла́віць1 ’сплаўляць (лес)’ (в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ; ТС; Варл.), укр. пла́вити, рус. пла́вить ’сплаўляць па вадзе, гнаць з плынню’, ст.-рус. плавити ’тс’ (1504 г.), ’перапраўляць уплаў коней’, польск. pławić ’сплаўляць тавар’, ’купаць (скаціну)’, ’акунаць у ваду, рабіць так, каб нешта плыло’, н.-луж. plawiś ’сплаўляць (лес)’, ’купацца’, в.-луж. plawić ’сплаўляць’, чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. pláviti ’тс’, серб.-харв. пла̏вити ’разлівацца (пра ваду) у разводдзе’. Прасл. *plaviti — каўзатыў да прасл. *pluli > плысці, плыць (гл.).

Пла́віць2 ’пераўтвараць цвёрдае цела ў мяккае шляхам награвання’ (ТСБМ), укр. пла́вити, рус. пла́вить, стараж.-рус. плавити (1229 г.), польск. старое pławić (з 1466 г.), чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. plavíti. Прасл. *plaviti ’тс’ — каўзатыў да прасл. *pluti ’плысці’ < і.-е. *pleu̯‑ ’цячы’ (Бязлай, 3, 51; Банькоўскі, 2, 621).

Плаво́к1 ’плывец’ (докш., Янк. Мат.; добр., Мат. Гом.). Да пла́ваць (гл.); суф. ‑ок, яку хадок, яздок, ядок і інш.

Плаво́к2 ’паплавок’ (ТСБМ, ТС), рус. плаво́к ’тс’, арханг. ’буй’, ’драўляная рассошка на шыі каня з меткай гаспадара’. Да пла́ваць (гл.). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. таксама паплавок (гл.). Сюды ж плавок ’пухір у рыбы’ (кобр., ЛА, 1) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства: існуе меркаванне, што рыбы плаваюць (а не тонуць) дзякуючы пухіру.

Плавок3 ’частка плуга, якою плуг сунецца па зямлі’ (Тарн.). Да пла́ваць (гл.) у пераносным значэнні: пры ворыве плуг то вынырае, то патанае ў зямлі, як лодка (ці карабель).

Плаву́жнік, плаву́ікнік ’плытагон’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відавочна, узыходзіць да ’плавуга (як вон друга, валацуга), да якога пазней далучыўся ‑нік (< прасл. *ьnikь) для абазначэння асобы паводле ўласцівага ёй дзеяння.