Пла́віць1 ’сплаўляць (лес)’ (в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ; ТС; Варл.), укр. пла́вити, рус. пла́вить ’сплаўляць па вадзе, гнаць з плынню’, ст.-рус. плавити ’тс’ (1504 г.), ’перапраўляць уплаў коней’, польск. pławić ’сплаўляць тавар’, ’купаць (скаціну)’, ’акунаць у ваду, рабіць так, каб нешта плыло’, н.-луж. plawiś ’сплаўляць (лес)’, ’купацца’, в.-луж. plawić ’сплаўляць’, чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. pláviti ’тс’, серб.-харв. пла̏вити ’разлівацца (пра ваду) у разводдзе’. Прасл. *plaviti — каўзатыў да прасл. *pluli > плысці, плыць (гл.).

Пла́віць2 ’пераўтвараць цвёрдае цела ў мяккае шляхам награвання’ (ТСБМ), укр. пла́вити, рус. пла́вить, стараж.-рус. плавити (1229 г.), польск. старое pławić (з 1466 г.), чэш. plaviti, славац. plaviť, славен. plavíti. Прасл. *plaviti ’тс’ — каўзатыў да прасл. *pluti ’плысці’ < і.-е. *pleu̯‑ ’цячы’ (Бязлай, 3, 51; Банькоўскі, 2, 621).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)