Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуць ’разам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус. плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.

Плік ’гаплік’ (чэрык., Бяльк.; стаўб., чэрык., ЛА, 4). З гаплік шляхам адпадзення пачатковага г‑, потым а‑, якія былі прыняты за прыстаўныя. Параўн. аплік, гаплік (гл.).

Плі́кнуць ’пстрыкнуць (выключальнікам)’ (жлоб., Мат. Гом.). Гукапераймальнае, параўн. наступнае слова.

Пліку́н, пліку́пчык ’чырок-свістунок, Anas crecca’ (БелСЭ; гом., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. яшчэ літ. pliaukšt! ’ляп! шчоўк!’.

Плі́ндра ’ружжо’ (Мік.). З польск. flinta ’паляўнічае ружжо’, ’крамянёўка’, якое з ням. Flinte, з другасным ‑р‑ (< н.-ням. flint ’крэмень, крэсіва’).

Плі́нта1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням. Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.

Плі́нта2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск. plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.

Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус. пск. плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).

Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.

Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус. пли́нтус (з XIX ст.) з лац. plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч. πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).

Пліс1 ’баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту’ (ТСБМ; віц., Хрэст. дыял.), ’аксаміт’ (Бяльк.); укр. плис ’баваўняны аксаміт’, рус. наўг. тис ’тс’. З гал. pluis, ням. Pluss (XVII ст.), якія з лац. pilus ’волас’ (Карскі, Труды, 422; Фасмер, 3, 282; Васэрцыер, 174) < араб. belas ’шарсцяная матэрыя’. Сюды ж: плі́савы ’аксамітавы’ (рас., Шатал.), плі́саўка ’плюшавы жакет’ (дзятл., З нар. сл.), ’плюшавая куртка’ (калінк., Мат. Гом.).

Пліс2, плі́са, плі́ска ’шырокая стужка на падоле спадніцы’ (Бір.; Жд. 1; чырв., З нар. сл.), ’плісэ’ (капыл., Сл. ПЗБ), плі́сы ’фальбоны’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’стужкі на спадніцы, прышытыя папярок’ (ТС). З польск. plisa ’тс’, якое з франц. plissé ’плісіроўка’, ’плісэ’, што з’яўляецца дзеепрыметнікам да plisser = plisować ’запрасоўваць фалды на тканіне’ (SWO, 1980, 581; Банькоўскі, 2, 610).

Пліса́к, плысак ’плытагон, плытнік’ (Маслен.; іван., кобр. Нар. лекс.; ТС). З польск. flisak ’тс’ (< flis ’сплаў тавараў па рацэ’: iść na flis ’ісці на ваду’ < ням. fliess‑wasser ’тс’, Банькоўскі, 1, 376); паводле Слаўскага (1, 232), польскае flis з ням. Flösse ’сплаў леса’.