Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус. вялікалук. пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ. plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайна плаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл. плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)