Пак ’стос або звязка пэўных прадметаў’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., ТС), ’скрыня, у якую ссыпаюць муку’ (Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’пенал’ (Шат.). Праз польск. pak, paka з ням. Packen, Pack ’пакет, звязка’, таксама як і рус. пак (аб апошнім гл. Фасмер, 3, 188). Пакава́ць з польск. pakować; дзеяслоў адзначаны ў ст.-бел.: паковати < ст.-польск. pakować (Булыка, Лекс. запазыч., 248).
Пакаёўка ’служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). З польск. pokojówka ’тс’.
Па́калак ’невялікая палка, кусок ламачыны’ (ТСБМ, абл.; Бяльк.; Нар. сл., дзярж., ушацк.). Рус. наўг. па́колка ’жэрдка, кол, вакол якіх кладуць стог’, укр. пакі́л, родн. скл. поко́ла ’калок’. Суфіксальны дэрыват (з суф. ‑ак) ад дзеяслова пакалоць < калоць (гл.).
Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́нне ’продкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́нье ’пакаленне’ (ТС). Рус. поколе́ние, укр. поколі́ння, ст.-рус. поколѣние (XVII ст.), польск. pokolenie, чэш. pokolení, серб.-харв. поколе́ње, славен. pokolȇhje, балг. поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).
◎ Па́каліска ’перакладзіна’ (Сл. ПЗБ, брасл.). Аўтары слоўніка (3, 337) параўноўваюць з літ. pagalis ’шост, кол’, але, відаць, гэтае слова роднаснае пакалак (гл.) з інш. суф.
◎ Пака́місь ’пакуль што, пакуль’ (Янк. 3., Мат. Гом.; Нар. сл., стаўбц.). Мабыць, з рус. покамест ’тс’, якое ад пока і место (гл. Фасмер, 3, 304).
Па́касць ’зло, дрэнь, паскудства’ (Нас., Шат.), па́косіць ’тс’ (ТС). Агульнаславянскае: польск. pakość, чэш. pakosť, серб.-харв. па̏ко̑ст ’злоба’ і г. д. Прасл. pakostь, першапачаткова ’зменлівасць, скажонасць’, г. зн. тое, што ідзе наадварот, у адваротным кірунку. Параўн. ст.-слав. опако, пакы. Гл. Міклашыч, 224; Фасмер, 3, 189; Махэк, 489.
◎ Паква́ля ’пачакаўшы’ (Гарэц.), паквольна ’вольна’, паквблна ’асцярожна, не спяшаючыся’ (Шат.). Гл. кволіцьз, кволы.
Пакга́уз ’склад для захоўвання грузаў пры чыгуначных станцыях, партах і пад.’ (ТСБМ). Праз рус. пакга́уз ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Packhaus (Фасмер, 3, 188).
Паке́т ’папяровы пакунак, скрутак з чым-н.’ (ТСБМ). Праз рус. паке́т ’тс’ з ням. Paket < франц. paquet (Крукоўскі, Уплыў, 78 і наст.; Фасмер, 3, 188).