Па́касць ’зло, дрэнь, паскудства’ (Нас., Шат.), па́косіць ’тс’ (ТС). Агульнаславянскае: польск. pakość, чэш. pakosť, серб.-харв. па̏ко̑ст ’злоба’ і г. д. Прасл. pakostь, першапачаткова ’зменлівасць, скажонасць’, г. зн. тое, што ідзе наадварот, у адваротным кірунку. Параўн. ст.-слав. опако, пакы. Гл. Міклашыч, 224; Фасмер, 3, 189; Махэк, 489.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)