◎ Паўверста́ць ’невялікі прымітыўны ткацкі станок’ (ТС). Да вярстат і паў- (гл.).
◎ Паўвло́чча ’мера зямлі ў 1/2 валокі’ (Нас.), жлоб. паўвалока ’мера зямлі 0,9 га’ (Мат. Гом.). Першае слова з паў- (гл.) і польск. wlókaĄ‑ьje, гл. валока©.
◎ Паўгало́вы, паўгалоўкабаты ’недарэчны, неразумны’ (карэліц., слонім., Сцяшк. Сл.). Калька з польск. półgłówek ’дурны, прыдуркаваты’, як, відаць, і літ. pusgalvis ’тс’. Параўн. рус. (полоумный) ’тс’.
◎ Паўгодкі ’паўгодзе’ (Нас.), ’паўгода пасля смерці’ (Яшкін, вусн. паведамл.). Да паў- і год (гл.). Суфікс, як у памінкі.
Паўдзевята́, поўдзевята́ ’мера вагі = 8,5 кг’ (навагр., Сл. ПЗБ). Параўн. літ. pusdeviñto ’восем з паловай’, лат. pusʼdeviņi ’палавіна дзевятай’. Больш падрабязна гл. паўтара́.
◎ Паўдзел́а драўніна, якая часткова ідзе на будаўніцтва, часткова на дровы’ (Інстр. II), паўдзелавы лес ’лес другога гатунку’//паўстрой (Мат. Гом.). Да паў- (гл.) і дзела ’справа, рамяство, мастацтва’, роднаснае да літ. daile ’тс’, параўн. ст.-слав. др’кводіло ’цясляр’. Тут у слова ‑дзела семантычны перанос: ’справа, рамяство’ > *матэрыял, з якім работнік працуе’.
Паўдзе́нне ’поўдзень’ (Нас., Касп.). Прасл. форма была б роlъ dьnьje. Да паў- і дзень (гл.).
Паўдзесята́ ’дзевяць з паловай’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Аналагічна літ. pusdešim̃to ’тс’, лат. pusʼdesmit ’паўдзесятай (гадзіны)’. Пра ўтварэнне гл. паўтара́.
◎ Паўдзён ’пастаўнік’ (круп., ДАБМ, 784). У выніку семантычнага пераносу з паўдзён ’поўдзень’ (Грыг.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.; браг., Мат. Гом.), якое першапачаткова азначала ’палавіна дня’ > на паўдзён (прыганялі скаціну ў двор) (Касп.), паўдзёнкі ’час у сярэдзіне дня, на які ўлетку прыганяюць з поля кароў (бялын., Янк. Мат.) або заганяюць у пастаўнікі’. Параўн. таксама дзяннік ’пастаўнік’.
◎ Паўдзённік ’дэкаратыўная расліна іпамея пурпуровая,. Ipomoea purpurea (L.) Roth.’ (Янк. 2), ’насякомае, якое ў гарачы поўдзень гудзе ў вышыні, як пчала’ (Янк. 3.), паўдзё‑ нышак ’пярэсна еўрапейская, Trollius europeas L.’ (паўн.-усх., Кіс.). Да паўдзён ’поўдзень’ (гл.).