Паўгало́вы, паўгалоўкабаты ’недарэчны, неразумны’ (карэліц., слонім., Сцяшк. Сл.). Калька з польск. półgłówek ’дурны, прыдуркаваты’, як, відаць, і літ. pusgalvis ’тс’. Параўн. рус. (полоумный) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)