Паплёт 1 ’тое ж, што і паплеціна’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Інстр. I), паплёта (Янк. 3.), папле́т, паплёт (Сл. ПЗБ) ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад паплесці, папляту́ (гл. пле́сці).
Паплёт 2 ’плот з пруццяў’ (Гарэц., Др.-Падб.). Укр. поплі́ть ’верхняя частка плятня’. Да паплесці < плесці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)