Папраду́ха ’жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. БП), попраду́ха ’папрадуха; вячоркі, дзе прадуць’ (Влад.), попраду́ха ’папрадуха’ (Клім.), папраду́хі мн. ’вячоркі, дзе прадуць і весяляцца’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑уха ад папрасці, папраду (гл. пра́сці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)