Во́бласць (БРС, Яруш., КТС). Рус. о́бласть, ст.-слав. область, чэш. oblast, славац. oblasť. Запазычанне з ц.-слав. (Крукоўскі, Уплыў, 48; Курс суч., 149). Новае значэнне ’буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка’ з’яўляецца семантычнай калькай з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 144).
Во́блівак ’яйцо з тонкай шкарлупінай’ (Шат., Мат. Гом., Інстр. I). Рус. о́бливок ’непалітая градка або яе частка; поле, якое абмінае дождж’. Да абліць. Гл. вылівак.
Во́блік ’выгляд, аблічча’ (Яруш., КТС). Запазычанне з рус. о́блик, якое з об‑ і лик ’твар’ (Фасмер, 3, 103).
Во́бліў ’галалёдзіца’ (Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Юрч., КТС), вобліва ’тс’ (Яшк.), воблевень ’тс’ (Мат. Гом.), вобліў, воблакі, вобліўя ’лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы; галалёдзіца’ (Юрч.), воблівіца ’ападкі ў выглядзе кавалачкаў лёду’ (Мат. АС, бых.). Рус. дыял. о́блив ’іней на дрэвах’. Да абліць (гл.). Параўн. аблівака.
Во́бліца 1 ’плотка’ (З нар. сл.). Памяншальнае ад вобла (гл.) або ўтварэнне ад *obьl‑ пры дапамозе суфікса ‑іца.
Во́бліца 2 ’частка рукі ад далоні да локця’ (Шатал.). Відавочна, вытворнае ад *обьлъ ’круглы’, г. зн. знешняя круглявая частка рукі ад далоні да локця. Параўн. славен. oblica ’знешні круглы бок аполка’, серб.-харв. òblica ’нешта акругленае’, польск. oblica ’папярочная дошка ў плоце, да якой прыбіваюць жэрдкі’, рус. о́бливана ’круглы бок апошняй у бервяне дошкі, аполка; сам аполак’.
Во́бліɣам у выразе: «вобліɣам гэта табе выйдзе» (Бір. Дзярж.). Гл. вобмег, вомег.
Во́бмаль ’малавата’ (БРС, Янк. I, Бір. Дзярж., КТС, КЭС). Укр. во́бмаль ’тс’. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад малы з дапамогай прыстаўкі (в)об‑ і суф. ‑jь або ўтварэнне ад прыметніка вомалы з гэтым жа суф. Магчыма, узыходзіць да старажытнай мадэлі (параўн. серб.-харв. о̏дуг, чэш. obdlouhý, obdloužný, славац. obdlžný, н.-луж. hobdłujki, ст.-польск. obdłužny ’прадаўгаваты’, в.-луж. wobdłuz прысл. ’прадаўгавата’), дзе прыстаўка *ob‑ мае колькаснае значэнне (Трубачоў, Проспект, 66 і наст.). Філін (Зб. Аванесаву, 268 і наст.) адносіць сюды ж і рус. дыял. (паўн.-усх.) прыметнікі і прыслоўі з прыстаўкай о‑ ў тым жа самым значэнні (вокрасный ’чырванаваты’, восинь, восине ’сінявата’ і г. д.), што цалкам магчыма з прычыны частага чаргавання прыставак о‑ (об‑); параўн. таксама бел. і ўкр. вобмаль, вомаль (гл.); усё гэта, відавочна, пацвярджае праславянскі характар гэтых утварэнняў.
Во́бмарак ’расліна букашнік, Jasione montana L.’ (Касп., Кіс., маг.). Укр. чарніг. о́бморочник (Аненкаў, 179). Ад дыял. вобмарак ’непрытомнасць’, таму што адвар гэтай расліны ўжываецца ад галаўнога болю і пры непрытомнасці. У адносінах намінацыі параўн. такія назвы, як укр. огник ’расліна, Jurinea cyanoides’, подорва ’дзікі (мышыны) гарошак’, якія ўтвораны ад назваў хвароб, таму што ўжываюцца як лекі пры гэтых хваробах.
Во́бмацкам ’пры дапамозе дотыку’ (БРС, Бяльк., КТС, КЭС). Укр. о́бмацки ’тс’. Да абмацаць (гл.). Першапачаткова тв. скл. назоўніка *вобмацак (Шуба, Прыслоўе, 106); параўн., напрыклад, навобмацак.
Во́бмег ’расліна, Conium maculatum’, балігалоў плямісты’; ’блёкат’ (БРС), вобмегам (выйсці) ’бокам’ (Жд., 1). Рус. о́мег ’то’, о́мяк ’цыкута’, укр. о́мег, ц.-слав. омѣгъ ’ядавітая расліна, Lupicida’, польск. omieg, ст.-польск. omięg, omiażdżyła się owca ’аўца атруцілася цыкутай’, чэш. oměj, voměj, omih ’Aconitum’, славац. omich, omega, omeda ’тс’, славен. omej ’тс’. Прасл. *oměgъ звязана чаргаваннем з мігаць таму, што гэтыя (ядавітыя) расліны маюць адурманьваючае дзеянне (Мацэнаўэр, LF, 11, 352; Брукнер, 379). Назалізацыя ў польск. другасная насуперак Міклашычу (221). Гіпотэза Мяркулавай (ЭИРЯ, 3, 18–19), якая звязвае слав. oměgъ з лац. vomica ’рвотны’ і мяркуе, што гэта запазычанне з лац. vomitus ’рвота’ бел. і польск. мовамі, малаверагодная з фанетычнага пункту погляду і ў адносінах канкрэтнай гісторыі запазычанага слова (напр., польск. womitować, womitowy і бел. ваніты, воміт ’рвота’ не перацярпелі ніякіх змяненняў; б у бел. слове — вынік замены о‑ на об‑ пад уплывам народнай этымалогіі ў выніку ўспрымання о‑ як прыстаўкі. Параўн. омег і амежнік. Гл. таксама Фасмер, 3, 138; Махэк₂, 414.