Во́бліца1 ’плотка’ (З нар. сл.). Памяншальнае ад вобла (гл.) або ўтварэнне ад *obьl‑ пры дапамозе суфікса ‑іца.

Во́бліца2 ’частка рукі ад далоні да локця’ (Шатал.). Відавочна, вытворнае ад *обьлъ ’круглы’, г. зн. знешняя круглявая частка рукі ад далоні да локця. Параўн. славен. oblica ’знешні круглы бок аполка’, серб.-харв. òblica ’нешта акругленае’, польск. oblica ’папярочная дошка ў плоце, да якой прыбіваюць жэрдкі’, рус. о́бливана ’круглы бок апошняй у бервяне дошкі, аполка; сам аполак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)