По́льскі: польскі грыб ’падгрыб, Xerocomus badius’ (навагр., слонім., Расл. св.). Хутчэй за ўсё, запазычанне з рускай, параўн. рус. по́льский, польско́й ’палявы, стэпавы’, ’дзікі’: польские гуси ’дзікія гусі’; н.-луж. pólski, славен. poljski, серб.-харв. по̀љски ’палявы’, балг. по́лски ’тс’: полски пазач ’палявы стораж’. Семантыка ’грыб, які расце на адкрытых месцах’, звычайна — палявы грыб (ТС, паст., Жыв. сл.), палёвік (Жыв. сл.), палявы баравік/польскі баравік (Расл. св.), навуковыя назвы — махавік (казляк) руды, зайцаў грыб (Сяржаніна, Грыбы, 18). Ад поле (гл.), параўн. рус. земля — земский.
По́люс ’пункт перасячэння з паверхняй уяўнай восі вярчэння Зямлі’ (ТСБМ). З лац. polus ’тс’ < грэч. πόλος ’паваротны пункт, вось вярчэння’, ужо ў Арыстоцеля — πόλος αρκτικος і πόλος ανταρκτικος (Ванякова, Зб. Слаўскаму, 220). Увёў ва ўжытак усходніх славян Ілля Капіевіч (Сацута, PC, 1997, 11. 88).
◎ По́люх ’ручка касы’ (ДАБМ). Узыходзіць да паток, якое з палюк (гл.). Параўн. рус. пачец ’ручка касы; ручка вясла; драўляны брусок; калок’. Да палёг! (гл.)
◎ По́маг, помпе, помяжбк ’воблака’ (Сл. Брэс.), помееы ’дажджавая хмара’ (ЛА, 2), сюды ж памжа ’напасць, ліха (Касп.). Укр. паліве ’хмара’, рус. паша ’туман’, паліжа ’дрэннае надвор’е; дрымота’. Прасл. *pamegъ ад *mbga/тьіа ’імжа. гумай’ (ЭССЯ, 21, 93). Інакш і менш пераканальна гл. памне.
◎ По́маз ’падмазка’, ’квач’ (Бяльк.). Бязафікснае ўтварэмне ад па‑мазаць, гл. мазаць.
◎ По́мак ’куль ільну, замочанага ў вадзе’ (гродз., дзятл., Сл. ПЗБ). Гл. папак.
По́мач, по́мыч, по́мац, по́машч, по́муч ’дапамога’ (ТСБМ, Янк. БП, Др.-Падб., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС, Юрч. СНЛ). Укр. по́міч, рус. помощь, по́мочь, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. pomoc, славен. pomóč, серб.-харв. по̏моћ, балг. помощ, ст.-слав. помошть. Прасл. *pomokъtь < *pomogъtь < *mogъtь < *mogti. Гл. магчы. Форма на ‑ц запазычана з польскай, а на ‑шч — з царкоўнаславянскай праз рускую мову.
◎ По́мачка ’мачанка’ (Сцяшк. Сл.), ’вада для змочвання пальцаў праллі’ (Варл.). Рус. пом ачка ’соус’, помаку́шка ’рэдкая страва з канопляў, у якую макал і хлеб’. Да па‑ і макацъ (гл.).
По́меж ’поруч, побач’ (ТСБМ), ’побач, праз мяжу’ (ЖНС), ’паміж’ (Бяльк.), поміж ’паміж’ (ТС). Польск. pomiędzy ’паміж’, między ’тс’, славац. pomedzi ’паміж’, pomedzie ’мяжа’. Ад по- і меж (гл.). Параўн. поме́жнік (гл. памежнік) ’сусед па палетку’ (ТС). Гл. яшчэ мяжа.
◎ По́мні ’штаны’ (Сл. Брэс.). Да польск. spodnie ’тс’; відаць, адбыўся шэраг фанетычных змен: прыпадабненне сподні > спанні, як у спадніца > спанніца (ДАБМ), далей зноў распадабненне, але з іншым месцам утварэння помні > помні.