Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́іва ’пітво’ (Нас.). Рус. по́ево ’пойла для скаціны’, по́йво ’пойла; вадапой’. Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’прадмет паводле яго прызначэння’, напр. ма́зіва ’мазь’ < мазаць (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

По́іск, по́іско, по́йск ’пчаліная разведка’ (ТС), параўн. йіск ’тс’ (Жыв. НС). Прасл. *pojьskъ < *po‑jьskatiпоіскова́ць, пойскова́ць ’лятаць у разведку’ (ТС); ст.-бел. поисковати ’шукаць’ (Сл. Скар.). Тая ж семантычная матывацыя ляжыць у аснове наймення пушук (Ніканчук, БЛ, 6, 68). Гл. яшчэ іск.

Поі́сткам ’па парадку’ ’па праўдзе’, ’праўдзіва, так, як было’ (Стан.), ст.-бел. поистине ’сапраўды, па праўдзе’. Зыходная форма, відаць, у ст.-бел. исте ’тс’ (Сл. Скар.), параўн. і́стаць ’шчырасць’ (Нас.). Гл. яшчэ пайстком, існасць.