Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́начы ’ноччу, уночы’ (ТСБМ, Касп.), ’апоўначы, сярод ночы’ (Сл. ПЗБ), по́начы ’тс’ (ТС), ’цёмна’ (Клім., Жыв. НС), по́вночы ’тс’ (Жыв. НС). Укр. по́ночі ’цёмна’, ’у цемры’. Ад *па пачы ’ўначы’, з далейшым развіццём семантыкі да ’цёмна’, дзе па/по мае значэнне ’пры’, параўн. по́дню ’ў дзённы час’, г. зн. ’пры дзённым святле’ (Варл.). Цікавую паралель уяўляе серб. дыял. по̏ноћи ’ноччу’, паводле якога ўтворана по̏дне(в)и ’днём’ (Мілеціч, СДЗб, 9, 434); параўн., аднак, по́ноћ ’сярэдзіна ночы’, што адпавядае прасл. *polъnoktь (гл. поўнач), на думку Вукавіча (ЈФ, 17, 77) — другаснае, утворанае ад поноћи. Да ноч (гл.), параўн. яшчэ *паначота (гл.). Інакш Цыхун (Загароддзе–2, 112), за зыходную прымае форму з паў- (пов‑): по́внучэ на улыцэ, першапачаткова ’поўнач, сярэдзіна ночы’, з якога развілося значэнне ’цёмна’, чаму пярэчыць ЕСУМ (4, 470): укр. по́вночі з по́ночі пад уплывам пі́вніч ’сярэдзіна ночы’.

По́ні ’парода нізкарослых коней’ (ТСБМ). З англ. pony ’тс’, што, відаць, з шатл. кельц. pown(e)y ’тс’, паходжанне якога няяснае.

Понт ’бачнасць (памылковая)’ (Мат. Гом.), панто́вы ’добры’ ў выразе: Яна дзеўчына пантовая, што і казаць (Жд. 1) — магчыма, тут маецца на ўвазе ’добры з выгляду’. Найбольш верагодна з рус. жарг. понт ’падман, хітрасць’, для понту ’для выгляду’, понт бить ’выяўляць з сябе чэснага чалавека’, паходжанне якіх не да канца высветленае. Параўн. балг. жарг. пунт ’падман’ ад тур. punt ’падман, хітрасць’ < італ. punto (БЕР, 5, 854), параўн. таксама італ. puntèllo ’хітрасць’; серб.-харв. punta ’падман’. Скок (3, 78) выводзіць з ням. Bund ’узрушэнне ад несапраўднай весткі’ і суадносіць з bunt ’узрушэнне, бунт’, што сумнеўна. Танкоў (Опыт исследования воровского языка, Казань, 1930, 15) звязвае з франц. ponter ’панціраваць, рабіць стаўку ў гульні’, што тлумачыць рус. жарг. пантер ’ігрок-аферыст’.

По́нускам ’як папала’ (карэліц., Шатал.) у вырабе: пускай у яго попускам палкаю. Відаць, памылковы запіс, гл. попускам. параўн. рус. подпуск, подпускам ’від кідка, калі прадмет’ляціць блізка да паверхні, нібы падскокваючы’.

По́нцы ’рамка ў калодачным вулеі’ (гродз., Сл. ПЗБ). З рус. по́ні}ьк попка ’перакідная сетка на птушак: сіло ў выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч’, пояса ’рэшата’. Паводле Даля (3, 750), папцы ад панамцы, пять, брать. Паводле Фасмера (3, 326), звязана са ст.-слав. пьнѫ, пати ’нацягваць’, опонл ’завеса’, што больш імаверна. Рамка ў вулеі мае выгляд сеткі — відаць, перанос паводле падабенства.

По́нчка ’пухір, бурбалка’ (Сцяшк. Сл.). З польск. pączek ’пупышка, бутон’. Гл. пончык.

По́нчык ’круглы смажаны ў тлушчы піражок’ (ТСБМ), по́нчка ’булачка’ (Сцяшк. МГ), укр. по́нчик, рус. по́нчик ’тс’. З польск. pączek ’пончык, пышка’, ад першаснага ’пупышка, бутон’, што ў сваю чаргу ад pąk ’пупышка, бутон’ — да pękać ’трэскацца, лопацца’ (Банькоўскі, 2, 520).

По́ныр’ю ’ўніз галавой’ (Сцяшк. Сл.), панікнуць ’спатыкнуцца’ (Сл.). Рус. по́ныр ’падземны паток’, ’сыход патоку ў глыб зямлі’, штыром ’нырком’, макед. напор ’месца, дзе паток сыходзіць пад зямлю’. Ад по- і ныраць (гл.).