По́ўнач, по́ўныч, пуовночь, по́ўноч ’глыбокая ноч, сярэдзіна ночы’, ’адзін з напрамкаў свету’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мік., Бес., Шат., Касп., Бяльк., ТС), ст.-бел. полночь ’сярэдзіна ночы’, ’напрамак свету’, полнощь ’напрамак свету’, укр. пі́вніч ’поўнач (напрамак свету, сярэдзіна ночы)’, рус. по́лночь ’поўнач (напрамак свету)’, польск. północ ’палова ночы; напрамак свету’, чэш. půlnoc ’сярэдзіна ночы’, славац. polnoc ’тс’, в.-луж. połnóc ’сярэдзіна ночы; напрамак свету’, н.-луж. połnoc ’тс’, серб.-харв. по́ноћ ’сярэдзіна ночы’, славен. pólnoč ’тс’, балг. полуно́щ ’тс’, макед. полноќ ’тс’, ст.-слав. полоумошти ’пасярод ночы’, ’поўнач’. Прасл. *polъnoltь, *polunoktь ’сярэдзіна ночы’ ад *polъ‑/polu‑ (гл. паў-) і *noktь (гл. ноч). Ужыванне назваў частак сутак для перадачы напрамкаў свету характэрнае для шэрагу індаеўрапейцах і неіндаеўрапейскіх моў, параўн. ням. Mitternacht ’поўнач (напрамак свету; сярэдзіна ночы)’ (Ніканаў, Этимология–1984, 163). Мяркуецца, назва поўнач у абодвух значэннях з’яўляецца паралельным утварэннем да сапраўднай “салярнай” назвы — поўдзень (гл.), якая аб’ядноўвала ў сваім значэнні астранамічна-часавае і геаграфічна-арыентацыйнае паняцці (Німчук, Давньорус., 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)