◎ По́бак ’побач’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ), набок ’паўзбок’ (ТС). Укр. побік, разм. обок, польск. obok, pabok ’побач’. Ад */?о boku ’пры боку’ (гл. бок), параўн. позаду ’ззаду’ (ТС), польск. pozad ’тс’ (Банькоўскі, 2, 643). рус. позадь ’ззаду’ ’тс’.
◎ *По́баўка, по́боўка ’прыказка’ (пін., Сл. ПЗБ). Форма з неарганічным оканнем у другім складзе, магчыма, з по‑баўка ад бава ’гутарка’ (Байк. і Некр.), ’доўгая гутарка’ (Бяльк.), ’забава, пацеха’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. бава ’дастатак’, ’забава’ < прасл. дыял. *bava, што суадносіцца з *baviti (гл. бавіць), якое, у сваю чаргу, разглядаецца як каўзатыў ад *bуіі (ЭССЯ, 1, 168). Брукнер (18) выводзіць *bawa ад być, як sława ад słyć. Параўн. пакажа (гл.).
◎ По́бацень ’планка, якая ідзе ад загнутага канца полаза ў санях да першага капыла’ (Маслен.), пабуянь ’тс’ (ТС). Да бок (гл.); у названых формах можна бачыць захаванне архаічнага чаргавання к > //: по боце, параўн. на том боіф (XVII ст.), при боцехь (Сл. Скар.) і пад. (адносна гэтай з’явы гл. Карскі, 1. 366), гл. таксама по́буцье ’тс’ (ТС), або цоканне (пераход ч у ц), як у валацня (гл.) ад валачыць. Далей ц магло быць успрынята як першаснае і пры змене пазіцыі перайсці ў т: лабатыя (< *ло- боцня) ’бакавая вяроўка ва ўвязаным возе сена’ (ТС), не выключана, пад уплывам іншых лексем, напрыклад, пляцень ’галлё, якім заплятаюць пляцень’ — плетня ’тс’ (ТС). Параўн. падачы‑ на (гл.); суфіксацыя на ‑ень характэрна для назваў частак саней, воза і пад., параўн. пбперадзень ’вяз, якім замацоўваюцца галоўкі саней’, памарозяць ’брусок на капылах саней’ (Сл. ПЗБ).
По́бач ’побач’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Сл. ПЗБ), ’побач, збоку’ (Касп.). Укр. по́біч ’побач’. Да прасл. *pobočьnъ(jь) > пабочны ’неасноўны, дадатковы’, бачны ’бакавы’ (Крыўко, вусн. паведамл.), рус. побо́чень ’перакідная сумка’, гл. бок. Словаўтваральная мадэль, як у поруч (гл.), поплеч (гл.).
◎ По́бачні ’бакавая частка воза’ (раг., Сл. ПЗБ). Гл. папярэдняе слова.
По́быт 1 ’быт’ (ТСБМ). Укр. по́бут, по́бит ’тс’, рус. по́быт ’звычка’. Ад *po‑ і *bytъ. Развіццё семантыкі: ’быццё, знаходжанне’ > ’агульны ўклад і умовы існавання, быцця’. Паводле Булахава (Развіццё, 43), запазычана з украінскай. Да быт, быць (гл.).
По́быт 2 ’знаходжанне’ (ТСБМ). Ст.-укр. побытъ ’быццё’, польск., в.-луж., чэш., славац. pobyt ’знаходжанне’. Ад po‑ і *bytъ, якое ад *byti (ЭССЯ, 3, 155). Да быт, быць (гл.).