◎ *По́баўка, по́боўка ’прыказка’ (пін., Сл. ПЗБ). Форма з неарганічным оканнем у другім складзе, магчыма, з по‑баўка ад бава ’гутарка’ (Байк. і Некр.), ’доўгая гутарка’ (Бяльк.), ’забава, пацеха’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. бава ’дастатак’, ’забава’ < прасл. дыял. *bava, што суадносіцца з *baviti (гл. бавіць), якое, у сваю чаргу, разглядаецца як каўзатыў ад *bуіі (ЭССЯ, 1, 168). Брукнер (18) выводзіць *bawa ад być, як sława ад słyć. Параўн. пакажа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)